Нацыянальная і рэгіянальная культура ў люстэрку іменаслову навукова-папулярнай літаратуры сучасных берасцейскіх пісьменнікаў

Артыкул прысвечаны вывучэнню лінгвакультуралагічных асаблівасцей анамастыкону навукова-папулярнай літаратуры сучасных  берасцейскіх пісьменнікаў Мікалая Міцковіча, Мікалая Пашкевіча, Зінаіды Дудзюк, Веры Емяльянавіч. Апісаны адлюстраваныя ў семантыцы тапонімаў культурныя ўяўленні,  якія складаюць аснову менталітэту славянскіх народаў: звесткі пра культ раслін і жывёл, старажытныя плямёны, рэлігійныя вераванні славян і іх продкаў-арыйцаў,  гаспадарчую дзейнасць і інш. Даследавана этымалогія асабовых імёнаў уласных. Выяўлены тэматычныя групы мянушак, семантыка якіх перадае асаблівасці ўспрымання і ацэнкі знешнасці, маральных якасцей, паводзін носьбітаў найменняў. Разгледжана адлюстраванне ў структуры і семантыцы мянушак і прозвішчаў сацыяльнай іерархіі грамадства. Апісаны дыялектныя асаблівасці антрапонімаў.  Асэнсавана прагматычная значнасць формаў асабовых імёнаў, прозвішчаў, мянушак, якія захоўваюць традыцыі іменавання,   выражаюць тонкія адценні ацэнак, эмоцый, пачуццяў, зафіксаваныя ў моўнай свядомасці беларусаў.

Раздел науки: 
Автор: 
Бут-Гусаім С.Ф.
Год издания: 
2018
Библиографическое описание источника: 
Вучоныя запіскі Брэсцкага ўніверсітэта. Ч. 1. Гуманітарныя і грамадскія навукі. – 2018. – Вып. 14. – С. 109–114.
Издатель: 
Брэст