Вывучэнне прыметніка ў курсе сучаснай беларускай мовы на спец. "Руская філалогія"

"75-летие БрГУ им. А.С.Пушкина: вклад в науку и образование" (2019-2020 уч. год)

 

У артыкуле разглядаюцца асаблівасці вывучэння тэмы «Прыметнік» у курсе марфалогіі сучаснай беларускай мовы на  спецыяльнасці «Руская філалогія». Акрэсліваюцца адметнасці ўтварэння і ўжывання  прыметнікаў розных лексіка-граматычных разрадаў у беларускай мове ў параўнанні з рускай. Прыводзяцца прыклады практыкаванняў, мэта якіх – сфарміраваць уменні правільна ўжываць  прыметнікі пры пабудове словазлучэнняў і сказаў;  бачыць вобразна-выяўленчыя магчымасці  прыметнікаў у тэксце; дакладна, камунікатыўна мэтазгодна  ўжываць прыметнікавыя формы ў маўленчай практыцы.   Распрацоўваючы лекцыйны матэрыял і  сістэму практыкаванняў, мы ўлічвалі комплексны падыход да марфалагічных з’яў, асэнсаванне якіх  становіцца базай для навучання арфаграфіі, арфаэпіі, культуры  маўлення, узбагачэння слоўнікавага запасу і развіцця мыслення студэнтаў.

Автор: 
Бут-Гусаім С.Ф.
Год издания: 
2019
Библиографическое описание источника: 
Веснік Брэсцкага ўн-та. Серыя 3. - 2019. - № 2. - С. 15-21
Издатель: 
Брэст: БрДУ