Мікратапонімы Брэстчыны: да пытання класіфікацыі

У беларускім мовазнаўстве актыўная праца па зборы і сістэматызацыі тапанімічнага матэрыялу распачалася ў 60-я гады ХХ ст. На сёння мовазнаўцы маюць і мікратапанімічныя слоўнікі, і неадзінкавыя навуковыя артыкулы па мікратапаніміі пэўных рэгіёнаў. Асобныя публікацыі прысвечаныя аналізу мікратапонімаў з канкрэтнай утваральнай базай. У артыкуле праведзены аналіз вядомых у беларускім мовазнаўстве відаў класіфікацыі тапанімічных (мікратапанімічных) адзінак і распрацавана магчымая схема аналізу мікратапанімічнага матэрыялу па ўтваральнай аснове. 

Автор: 
Леванцэвіч Л.В., Якубук Н.Р.
Год издания: 
2019
Библиографическое описание источника: 
Веснік Брэсцкага ўн-та. Серыя 3. - 2019. - № 1. - С. 25-36
Издатель: 
Брэст: БрДУ