СЛОВАЎТВАРАЛЬНЫЯ ГНЁЗДЫ КАМПАЗІТАЎ У БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ МОВАХ: АПІСАЛЬНА-СУПАСТАЎЛЯЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА

Артыкул прысвечаны найбольш складанай, комплекснай адзінцы дэрывацыйных сістэм сучасных беларускай і рускай моў – словаўтваральнаму гнязду (СГ). Апісанне СТ кампазітаў, а дакладней складанасуфіксальных назоўнікаў з дзеяслоўным кампанентам, адбываецца ў двух напрамках: характарыстыка гнёздаў, членам якіх у выніку пэўных дэрывацыйных крокаў з’яўляецца складанае слова (іменнага- па першым кампаненце і дзеяслоўнага – па другім), і даследаванне структурна-семантычнай будовы гнёздаў з вяршынямі-кампазітамі і фактараў, што на яе ўплываюць. Адзначаецца аднолькавае і адрознае ў СГ складаных назоўнікаў у блізкароднасных мовах.

Раздел науки:

Автор: 
Годуйко Л.А.
Год издания: 
2005
Библиографическое описание источника: 
Вучоныя запіскі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Том 1. Частка 1
Издатель: 
Брэст: БрДУ імя А.С. Пушкіна