Памяць

Памяць

Ужо шмат гадоў няма на свеце Уладзіміра Андрэевіча, але жыве памяць пра яго, якую доўжаць яго калегі, вучні. У гонар У. А. Калесніка Саюзам пісьменнікаў Беларусі заснавана літаратурная прэмія. На доме, дзе пражываў У. А. Калеснік, адкрыта мемарыяльная дошка. Рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта заснавана літаратурная прэмія Брэсцкага выканаўчага камітэта імя У. А. Калесніка за дасягненні ў вобласці літаратуры Яго імя носіць вуліца ў г. Брэсце, а таксама Ярэміцкая школа, дзе ён вучыўся. Бібліятэка-філіял № 7 “Юнацтва” сеткі гарацкіх бібліятэк горада Брэста з 2002 года носіць імя У. А. Калесніка. У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна працуе навукова-асветніцкі цэнтр імя У. А. Калесніка. Мэты дзейнасці Цэнтра: • ажыццяўленне адукацыйнай, выхаваўчай, асветнай працы сярод студэнтаў універсітэта, а таксама сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў г. Брэста і Берасцейшчыны; • вывучэнне і захаванне спадчыны У.А. Калесніка – вучонага, пісьменніка, ветэрана Вялiкай Айчыннай вайны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа; • далучэнне моладзі да здабыткаў нацыянальнай і сусветнай культуры; • сістэматызацыя, вывучэнне і экспанаванне матэрыялаў, якія складаюць фонды Цэнтра; • арганізацыя і правядзенне сумесна з кафедрамі філалагічнага факультэта канферэнцый, семінараў, круглых сталоў; • арганізацыя і правядзенне сустрэчаў з творчымі людзьмі Беларусі і замежжа; • прэзентацыя новых кніг. Заснавана стыпендыя У. А. Калесніка Выдадзена цудоўная кніга «Пасланец Праметэя», якая змясціла ў сабе ўспаміны сучаснікаў пра У. А. Калесніка, а таксама мастацкія творы, прысвечаныя яму. Памяць і спадчына, якую пакінуў сваім нашчадкам Уладзімір Андрэевіч, будзе жыць яшчэ доўгі час і перадавацца будучым пакаленням, каб і яны ведалі і ганарыліся сваім славутым земляком.