Уводзіны ў мовазнаўства. Аўтары: Т.А. Кісель, Н.Р. Якубук

Вучэбна-метадычны комплекс распрацаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па курсе “Уводзіны ў мовазнаўства” і прызначаецца студэнтам філалагічных спецыяльнасцяў дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі.
У выданні акрэсліваецца змест курса, падаюцца лекцыйны матэрыял, тэмы практычных заняткаў,  па кожнай тэме прапануюцца пытанні для самаправеркі і практычныя заданні, выкананне якіх дапаможа студэнтам замацаваць на канкрэтным моўным матэрыяле тэарэтычныя веды, таксама называюцца кантрольныя пытанні, прапануецца спіс літаратуры, які дазволіць арыентавацца ў крыніцах інфармацыі па прадмеце.