Чытайце ў першым летнім нумары і не забудзьцеся аформіць падпіску на паўгоддзе!
“Пра ашчаднасць на эмоцыю звычайна думаеш, калі глядзіш на фотаздымак Васіля Быкава. Ды што ў гэтым сцверджанні чуецца – знаёмае кожнаму: “Чаму ты сёння такі хмурны?” Уяўная змрочнасць і злоснасць, што маецца на ўвеце і нібыта хаваецца пад хмурнасцю – гэта проста шэрая журба, уласцівая мільёнам людзей.
Калі б на чыюсьці прыхамаць трэба было б сканцэнтраваць усю творчасць і асобу Васіля Быкава ў адным слове, то я, напэўна, вымавіў бы слова “адзінота”. Яно не зусім звычнае: Быкаў вядомы і сваёй актыўнай грамадскай дзейнасцю, шмат хто называе сёння яго сваім сябрам, да яго, бясспрэчна, заўжды хінуліся – гэта лёс усяго сапраўднага. Аднак я пішу эсэ і мне дазволена рабіць гіпотэзы…”
Нататкі крытыка Ціхана Чарнякевіча пра Васіля Быкава
“Замежныя даследчыкі, прааналізаваўшы біяграфіі вядомых людзей, прыйшлі да парадаксальнай высновы: жыццёвы поспех мала залежыць ад таленту ці IQ, ён залежыць ад часу нараджэння і асяродку. Як дзейнічае гэты алгарытм? Нарадзіся пісьменнік на 5 гадоў раней ці пазней – і вось ужо ён не ўспрымае важныя падзеі ў станаўленні мастацкай думкі з прычыны аб’ектыўнай сфарміраванасці асобы ці не ўваходзіць ва ўплывовыя творчыя абоймы з прычыны залішняй маладосці. Гэта ў пэўнай ступені вытлумачае, напрыклад, літаратурны феномен “страчанага пакалення”. Калі б Янку Купалу ў нашаніўскі перыяд было, напрыклад, 10 гадоў, то класікам мы называлі б некага іншага. А калі б Быкаў не быў на вайне… А калі б Сыс не быў у “Тутэйшых”…”
Артыкул Аксаны Бязлепкінай і Уладзіміра Капцава
Ці лагічна сёння перавыдаваць Янку Маўра, Віталя Вольскага, Васіля Вітку? Не толькі лагічна, але і неабходна! Але толькі тое з іх творчасці, што прайшло выпрабаванне часам. “Палескія рабінзоны”, напрыклад, і зараз вельмі запатрабаваныя юнымі чытачамі. Але наўрад ці сучасныя дзеці з гэткай жа цікаўнасцю будуць чытаць “Фантамабіль прафесара Цылякоўскага” ці “Аповесць будучых дзён”. Ды і “ТВТ” безнадзейна састарэла. Зразумейце мяне правільна: гэта не значыць, што не павінны выходзіць поўныя зборы твораў Маўра ці Вольскага, але да дзіцячай літаратуры такія выданні не маюць ніякіх адносін”.
Разважанні Генадзя Аўласенкі
http://www.maladost.lim.by/