Уласныя асабовыя імёны ў кантэксце твораў Уладзіміра Калесніка

У артыкуле разглядаюцца ўжытыя ў творах Уладзіміра Калесніка ўласныя асабовыя імёны, якія з’яўляюцца неад’емным элементам ідэйна-тэматычнага зместу мастацкага тэксту і важным сродкам намінацыі, характарыстыкі і ацэнкі персанажаў і іх стасункаў. Акрэсліваецца дыяпазон сэнсавага і фармальнага вар’іравання онімаў, шматлікія формы якіх  выступаюць сродкам стварэння нацыянальнага і рэгіянальнага каларыту ў творах, інструментам перадачы шырокага спектра эмоцый, ацэнак, пачуццяў літаратурных герояў. Асаблівая ўвага надаецца асэнсаванню ролі кантэксту ў раскрыцці сэнсавых і эмацыйна-экспрэсіўных магчымасцяў паэтонімаў. Асэнсоўваецца прагматычная роля ўласных асабовых імёнаў як пасведчання нацыянальнасці, узросту, веравызнання, вагі асобы ў грамадстве. Вывучаюцца прагматычныя рэгулятыўныя магчымасці оніма як  сацыяльна зададзенага і нацыянальна спецыфічнага сродку рэгулявання міжасабовых адносінаў.

Раздел науки:

Автор: 
Бут-Гусаім С.Ф.
Год издания: 
2017
Библиографическое описание источника: 
Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. – 2017. – № 2. – С. 36–42.
Издатель: 
БрДУ імя А.С. Пушкіна