Артыкул прысвечаны вывучэнню лінгвакультуралагічных асаблівасцей анамастыкону навукова-папулярнай літаратуры сучасных берасцейскіх пісьменнікаў Мікалая Міцковіча, Мікалая Пашкевіча, Зінаіды Дудзюк, Веры Емяльянавіч. Апісаны адлюстраваныя ў семантыцы тапонімаў культурныя ўяўленні, якія складаюць аснову менталітэту славянскіх народаў: звесткі пра культ раслін і жывёл, старажытныя плямёны, рэлігійныя вераванні славян і іх продкаў-арыйцаў, гаспадарчую дзейнасць і інш. Даследавана этымалогія асабовых імёнаў уласных. Выяўлены тэматычныя групы мянушак, семантыка якіх перадае асаблівасці ўспрымання і ацэнкі знешнасці, маральных якасцей, паводзін носьбітаў найменняў. Разгледжана адлюстраванне ў структуры і семантыцы мянушак і прозвішчаў сацыяльнай іерархіі грамадства. Апісаны дыялектныя асаблівасці антрапонімаў. Асэнсавана прагматычная значнасць формаў асабовых імёнаў, прозвішчаў, мянушак, якія захоўваюць традыцыі іменавання, выражаюць тонкія адценні ацэнак, эмоцый, пачуццяў, зафіксаваныя ў моўнай свядомасці беларусаў.
Телефон: (+375 162) 21-70-68