У артыкуле разглядаюцца асаблівасці вывучэння тэмы «Прыметнік» у курсе марфалогіі сучаснай беларускай мовы на спецыяльнасці «Руская філалогія». Акрэсліваюцца адметнасці ўтварэння і ўжывання прыметнікаў розных лексіка-граматычных разрадаў у беларускай мове ў параўнанні з рускай. Прыводзяцца прыклады практыкаванняў, мэта якіх – сфарміраваць уменні правільна ўжываць прыметнікі пры пабудове словазлучэнняў і сказаў; бачыць вобразна-выяўленчыя магчымасці прыметнікаў у тэксце; дакладна, камунікатыўна мэтазгодна ўжываць прыметнікавыя формы ў маўленчай практыцы. Распрацоўваючы лекцыйны матэрыял і сістэму практыкаванняў, мы ўлічвалі комплексны падыход да марфалагічных з’яў, асэнсаванне якіх становіцца базай для навучання арфаграфіі, арфаэпіі, культуры маўлення, узбагачэння слоўнікавага запасу і развіцця мыслення студэнтаў.