да 100-гадовага юбілею.
Біяграфія.
Творчасць У. А. Калесніка.
Вершы, прысвечаныя
Уладзіміру Калесніку.
Матэрыялы канферэнцый, перыёдыка.
Памяць.
Бібліяграфія.
Біяграфія | Творчасць У. А. Калесніка |
Вершы, прысвечаныя Уладзіміру Калесніку |
Матэрыялы канферэнцый, перыёдыка |
Памяць | Бібліяграфія |
Біяграфія
З жыццяпісу У. Калесніка
17 верасня 1922 года – нарадзіўся ў вёсцы Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
1929–1936 гг. – вучань Ярэміцкай сямігадовай школы.
1936 г. – паступіў у польскую Навагрудскую гімназію імя А. Міцкевіча.
З 1939 года працягваў вучобу ў Навагрудскім педагагічным вучылішчы.
З першых дзён акупацыі ўвайшоў у адну з падпольных камсамольскіх арганізацый Навагрудчыны.
23 ліпеня 1942 г. у складзе падпольнай групы пайшоў у партызаны. Быў кулямётчыкам, падрыўніком, затым камандзірам узвода атрада “Камсамольскі”, які дзейнічаў у раёне Валожына і Налібок. З лета 1943 да жніўня 1944 г. – начальнік штаба атрада. Двойчы паранены.
У 1944 г. працаваў у Мірскім райваенкамаце, затым – інспектарам Мірскага раённага аддзела адукацыі.
1945–1949 – студэнт Мінскага педагагічнага інстытута.
1949–1952 – аспірант Мінскага педінстытута.
1952–1954 – загадчык кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута.
1954–1956 – старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
1956–1988 – загадчык кафедры беларускай літаратуры Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
1958 – абарона кандыдацкай дысертацыі.
1960 – сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.
1979 – прысвоена званне Заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі.
1980 – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа.
1983 – прысвоена вучонае званне прафесара.
1988 – 1993 – прафесар кафедры беларускай літаратуры Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
15 снежня 1994 – скончылася зямное жыццё У. Калесніка.
У.Калеснік. 1 клас гімназіі.
1936
Педагагічная дзейнасць У.А. Калесніка пачалася пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі ён быў накіраваны на працу ў Луцкую няпоўную сярэднюю школу для вайсковаабавязаных. Але гэта было далёкім ад здзяйснення юнацкіх мар Калесніка, якія яшчэ ў даваенны час прывялі яго ў Наваградскае педвучылішча.
У.Калеснік – выпускнік
педінстытута. 1949 г.
У.Калеснік. Я.Брыль.
Вільня. 1951
У. Калеснік. 1970-ыя гады
У.Калеснік. 1980-ыя гады
Склаў зборнікі паэзіі Заходняй Беларусі "Сцягі і паходні" (1965) і "Ростані волі" (1990). Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, "Знак Пашаны", Дружбы народаў, ордэнам Францыска Скарыны, медалямі. Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1979). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у напісанні двухтомнай "Истории белорусской дооктябрьской литературы" і "Истории белорусской советской литературы". Памёр 15 снежня 1994.
Творчасць У. А. Калесніка
Асноўныя навуковыя працыЛітаратурныя творы
Вершы У. А. Калесніка
Канечне ж, гэта неспадзяванка і нават маленькая сенсацыя – нікому невядомыя вершы вядомага крытыка і літаратуразнаўцы Уладзіміра Калесніка, якія ён пачаў запісваць у спецыяльна прыгатаваную для гэтага акуратную, немалога фармату запісную кніжку недзе яшчэ ў першай палове 50-х гг.
Вершаў няшмат. Усяго іх дванаццаць. Пра тое, што масціты вучоны і крытык, маючы безліч творчых захапленняў, пісаў яшчэ і вершы, акрамя ягонай жонкі Зосі Міхайлаўны да самага апошняга часу ніхто ніколі не чуў і нават не здагадваўся. Сам аўтар, маючы ўжо рэнамэ саліднага вучонага і літаратара, сваім паэтычным практыкаванням таксама, відаць, не прыдаваў асаблівага значэння і публікаваць не збіраўся. Ды і наўрад ці гэта было магчыма на той час па ідэалагічных меркаваннях…
І вось трымаю іх у руках і дзіўлюся: пра крытыкаў звычайна гавораць як пра творцаў, якія не адбыліся, не здзейсніліся… А тут у большасці не проста добрыя, але моцныя вершы, у якіх нязвыклыя для таго часу адчуванне ўнутранай свабоды і творчай разняволенасці, інтэлектуалізм і філасафічнасць, якія стануць знакавымі для беларускай паэзіі толькі ў другой палове 60-х гг.
Падрыхтаванаму чытачу няцяжка будзе заўважыць у вершах У.Калесніка той самы дух свабоднай творчай асобы, які віраваў і ў ягоных крытычных і публіцыстычных артыкулах і навуковых працах, поўных эмацыянальнага запалу, палемікі, гуманістычнага пафасу, якія нямала паспрыялі тагачаснай нашай паэзіі ў пошуку і асваенні ёю новых інтэлектуальных і эстэтычных вышынь.
Але ёсць і розніца: вершы У.Калесніка – безцэнзурныя, бо пісаліся не для друку, былі выяўленнем унутранага свабоднага пачуцця і мыслі аўтара. Бо не даравалі б былому партызану ні цікаўнасці да філасофіі Ніцшэ (“Чытаючы Ніцшэ”), ні смелых высноў аб “азіятчыне” крамлёўскіх уладароў, пад гнётам якіх “трывае Русь ужо семдзесят гадоў” (“Жалобныя рэфлексіі”).
Цяпер асабліва выразна разумееш, што арыгінальны мастак, свабодны творца ўвесь час канкурыраваў і спрачаўся ў ім з марксісцкім вучоным і крытыкам, а ўласная, няхай і несістэматычная паэтычная практыка, як нішто іншае, дапамагала разбураць нарматыўныя ідэалагічныя ўстаноўкі і стэрэатыпныя ўяўленні аб змесце, формах і межах паэзіі, адстойваць і сцвярджаць выключнае права паэта на свабодны пошук і творчае самавыяўленне.
І хоць паэзія, (дарэчы, як і жывапіс, разьба па дрэве, фатаграфія і інш.), не стала для Уладзіміра Андрэевіча асноўнай сферай творчасці, сам факт існавання вершаў і іх даволі высокі мастацкі ўзровень красамоўна сведчаць аб універсальнай і разнабаковай творчай адоранасці гэтага выдатнага творцы і дасканалага крытыка, якому давяралі свае таямніцы музы самых розных мастацтваў.
Тэксты ягоных вершаў, якія друкуюцца тут упершыню, падаюцца паводле арыгіналаў, якія захоўваюцца ў хатнім архіве жонкі пісьменніка Зосі Міхайлаўны Калеснік.
(Генадзь Праневіч)
Асноўныя навуковыя працы
У агульных раздзелах прасочваецца шлях зараджэння, станаўлення і развіцця беларускай літаратуры старажытнага перыяду (XIY—XVIII ст.), У манаграфічных — творчасць найбольш значных пісьменнікаў — Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага, М. Сматрыцкага, А. Філіповіча, Сімяона Полацкага. Асобна вылучана перакладная літаратура перыяду старажытнай Русі і XV—XVII ст.
У агульных раздзелах прасочваецца шлях зараджэння, станаўлення і развіцця беларускай літаратуры старажытнага перыяду (XIV—XVIII ст.)» У манаграфічных — творчасць найбольш значных пісьменнікаў — Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага, М. Сматрыцкага, А. Філіповіча, Сімяона Полацкага. Асобна вылучана перакладная літаратура перыяду Старажытнай Русі і XV—XVII ст.
У агульных раздзелах прасочваецца шлях зараджэння, станаўлення i развіцця беларускай літаратуры старажытнага перыяду (XIV—XVIII ст.)» У манаграфічных — творчасць найбольш значных пісьменнікаў — Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага, М. Сматрыцкага, А. Філіповіча, Сімяона Полацкага. Асобна вылучана перакладная літаратура перыяду Старажытнай Pyci 1 XV—XVII ст.
Першае выданне выйшла ў 1986 г.
У кнізе Уладзіміра Калесніка разглядаецца жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларуеі Максіма Танка, аналізуюцца многія вершы і паэмы, даследуецца паэтычнае майстэрства.
Кніга ў першую чаргу адрасуецца выкладчыкам беларускай літаратуры, студэнтам, школьнікам.
У кнізе глыбока аналізуецца творчасць выдатнага майстра беларускай прозы Янкі Брыля, раскрываюцца адмотнасць яго таленту, вытокі творчасці. Адрасавана вучням і шырокаму колу чытачоў.
У кнігу увайшлі літаратурныя партрэты М. Танка, Я. Брыля, заходнебеларускіх пісьменнікаў. Зацікавяць чытача артыкулы пра паэму Гусоўскага «Песня пра зубра», пра польска-беларускія сувязі, пра літаратурную Брэстчыну.
Новая кніга вядомага літаратуразнаўца У. Калесніка прысвечана Ф. Скарыне, М. Гусоўскаму, Я. Купалу і іншым выдатным постацям беларускай культуры і літаратуры.
Кнігу яднае пытанне пра ўдзел мастакоў слова ў тварэнні нацыянальна-вызваленчай і рэвалюцыйнай свядомасці — духоўнай асновы адраджэння і гістарычнага ўзыходжання народа. Вызваленчыя ідэі часта прымаюць у мастацкіх творах вобразную форму міфаў, легенд, сімвалаў — адсюлъ і назва кнігі. Аўтар спрабуе выявіць сацыяльныя, этычныя i эстэтычныя ідэалы, якія будзілі беларусаў, вучылі станавіцца народам карысным у свабоднай сям'і чалавецтва.
Кнігу вядомага літаратуразнаўды складаюдь партрэты і эсэ, прысвечаныя дзеячам беларускай культуры і літаратуры — Р. Шырму, В. Таўлаю, У. Караткевічу, а таксама мастацкаму слову Я. Брыля, А. Разанава, Н. Мацяш, А. Карпюка.
Асаблівую цікавасдь уяўляе нарыс «Пражскі эпісталярый», у якім аўтар дае шырокую панараму літаратурнага, культурнага і палітычнага жыцця Беларусі 20—30-х гг. і ўдзелу ў ім літаратараў, асветнікаў, палітыкаў, такіх, як У. Жылка, А. Луцкевіч, I. Дварчанін, Т. Грыб і інш.
Кніга складаецца з выбраных літаратурных партрэтаў і нарысаў, прысвечаных пісьменнікам, якія пачыналі свае шляхі ў былой Заходняй Беларусі. Чытач знойдзе тут партрэты Гальяша Леўчыка, Міхася Васілька, Алеся Салагуба, Міколы Засіма, нарысы і эсэ пра Піліпа Пестрака, Максіма Танка, Янку Брыля, а таксама пра ўкраінскага паэта Аляксандра Гаўрылюка і польскага пісьменніка і перакладчыка Яна Гушчу, чыя дзейнасць пралівае святло на наша творчае пабрацімства.
Усе тэксты дапрацаваны і папоўнены новымі фактамі.
Літаратурныя творы
Гэта кніга-дакумент, у якой сабраны запісаныя аўтарамі на працягу 1970—1973 гадоў сведчанні ўцалелых жыхароў з многіх беларускіх вёcак, спаленых фашыстамі разам з людзьмі.
Гэта кніга-дакумент, у якой сабраны запісаныя аўтарамі на працягу 1970—1973 гадоў сведчанні ўцалелых жыхароў з многіх беларускіх вёcак, спаленых фашыстамі разам з людзьмі.
Гэта кніга-дакумент, у якой сабраны запісаныя аўтарамі на працягу 1970—1973 гадоў сведчанні ўцалелых жыхароў з многіх беларускіх вёcак, спаленых фашыстамі разам з людзьмі.
Кнігай успамінаў «Доўг памяці» У. Калеснік пашанотна сплачвае доўг сваім бацькам, сялянам-працаўнікам, якія марылі бачыць сына адукаваным, настаўнікам, што абудзілі ў яго душы прагу пазнання і дар прыгажосці, якія сам У. Калеснік шчодра сеяў на палетку беларускай філалогіі, у сэрцах многіх пакаленняў вучняў і паслядоўнікаў... Але найперш яго кніга - помнік юнакам і дзяўчатам, якія разам з ім з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны баранілі Бацькаўшчыну і гінулі за яе.
Кніга прысвечана памяці Уладзіміра Калесніка, вядомага вучонага і пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Коласа. У кнізе запамінальна і ярка, старонка за старонкай - праз успаміны блізкіх людзей, сяброў-партызан, піеьменнікаў, выкладчыкаў і былых студэнтаў, літаратурна-крытычныя эсэ, артыкулы і мастацкія творы - раскрываецца непаўторная асоба, багатая жыццёвая і творчая біяграфія аднаго з выдатнейшых людзей Беларусі другой паловы XX стагоддзя.
Адрасавана шырокаму колу чытачоў.
Вершы У. А. Калесніка
* * *
Дзве радасці ведае свет:
Адна ў агні спраў
добрых
і злых
гарыць – не згарае.
Другая
возерам у ціхі дзень
на неба глядзіць –
не мігае,
халодная, лагодная,
дабру і злу чужая.
* * *
Робіцца млосна мне,
Ныюць-гараць раны.
Раніцай роснаю
Панясу млосць сваю
у лясы пад курганы.
Пад пяском-дзірваном
Спяць сябры-партызаны.
ЖУРАВЕЛЬ
Трывожна, пранізліва, страшна
крычаў журавель,
ад стаі
адстаўшы.
Гэта ён дзесьці ў лёце высокім
край хмары снегавой
знячэўку крануў крылом.
І з тонкага горла сам
вырваўся сполаху
енк немы:
"Здзек зiмы
наблiжаецца –
ратунку!"
* * *
Хату старую бяроза вартуе
Кволае звесіўшы вецце,
Золатам лісця цярушыць
На шэрую кепку страхі.
Так чараўніца мак сыпле
На землю, людзям на сон.
Белая ножка бяссіллем
павабна сагнута,
Як у дзяўчынкі, што ветла
прысела ў паклон,
нясмела вітаючы брата-бадзягу
з далёкіх і страшных дарог.
Як не ўздыхнуць тут з палёгкай,
прыйшоўшы да роднае хаты,
да цішыні і спакою бярозы
з цяжкіх шалёных дарог.
* * *
Ты на сустрэчу мне не вышла,
А я чакаў, а я шукаў…
І сколькі раз за гэты вечар
Цябе ў натоўпе сустракаў.
* * *
У кожнай смуклай і прыгожай
Тваіх шукаў, знаходзіў рыс,
Аж покуль маладзік з адчаю
На нізкім голлі не павіс.
Я ў горы павярнуў дахаты,
Ды не было спакою мне:
Цябе шукаў я аж да рання
У соннай яве і ў паўсне.
ЧЫТАЮЧЫ НІЦШЭ
Усё нахабней я дражню свой лёс,
А ён буркне, як стары пёс.
І тут жа дрэмле, жмурыць вейкі –
Бяскарна мне даруе здзекі, –
Уздымайся, самалюбец, да нябёс,
Бо да дабра і зла прытуплена ўвага.
Няўжо жыцця разбіта раўнавага?
ЖАЛОБНЫЯ РЭФЛЕКСІІ
У камунізм імкнулася фантазія,
Даверліва ляцела ў даль вякоў,
Але знянацку пасць крывавую
Раскрыла сонна Азія –
Зяўнула старчаю заразаю:
– Спыніся, Русь, на семдзесят гадоў!
ЯК ГЕРКУЛЕС
Як Геркулес Аморалу,
Пасадзіўшы цябе на калені,
Ніткі праду…
З туману ўспамінаў,
Нібыта з воўны авечай,
Белай і цёмнай, –
То будзе посцілка нам для кахання.
Ніткі праду –
З дзікіх сваіх пажаданняў,
Як з жорсткіх канопляў,
Кастравых і моцных.
То будзе страсці вяроўка,
Якою надзейна прывяжаш
Свайго валацугу.
Разам прадзем
Ніткі з нашых надзей,
Як з недапрадку вясёлкі, –
То будзе сцяг наш кахання і шчасця.
Яго мы ўздымем
Над вогнішчам родным.
ДАРОГІ ЮНАЦТВА
Дарога юнацтва!
Ты роўная – простая
Саломкай праменняў
Раўнютка засланая.
Хто ж-та заслаў цябе?
Маці, якая ніколі не можа паверыць
Што сын ужо ходзіць, не падае?
Бацька, што толькі на словах
Гразіцца пусціць свайго сына
Самай цяжкою дарогаю?
Можа, дзяўчына,
Што ў снах паяўляцца ўмее
Такой чараўніцай з матчынай казкі?
А, можа, уся гэта дарога –
З праменняў, з вясёлкі
Казачны экскалатар –
Толькі прыснілася ноччу купальскай.
Угору вядзе, да вяршынь,
А лёгенька крочыцца –
Нібы калачык з горачкі
Коціцца.
ЖЫТА
У годы чорныя фашысцкае навалы
Мы жыта сеялі каля парогу хат,
бо поле жытняе і “схрон”, і спрат
для гневу справядлівага, якім пылала
Радзіма-паланянка, Беларусь.
І кожны раз, як падыходзіла блакада
І ўнук, і дзед у жытнёвы лёс зашыцца лез.
І жыта ўсіх бязбройных прытуляла
Усяму народу ратавала жыццё,
Не быўшы нават хлебам ці куццёй.
Жыццё і жыта розныя два словы,
а выстралілі з корня аднаго,
наш продак словатворца адмысловы,
даваў паняццям назвы о-го-го!
Перасыпаў іх дбайна парастак славянства
са жмені ў жменю і выдзьмухваў пыл,
а потым, нібы пацеркі ружанца
перабіраў, не шкадаваў ні часу, а ні сіл.
Ён верыў у сябе, у доўга-доўгалецце
Зямлі і Сонца, жыта і жыцця,
Вясной кідаў зярняты ў зямлю-маці
ад чорных сіл шаптаў свае закляцці,
каб дзетак сыціла крупяная куцця.
Матычкай перапешчана, паліта потам
Дзірванна-непакорная ралля
яму радзімай любай стала потым
і хараством дзівосным расцвіла.
Драпежны паляўнічы – зверагон
Стаў хлебаробам аж да скону дзён.
Спрадвеку дружба жыта і жыцця,
Сахі і рук, зярнят і роднай глебы
ты корміш нас усіх духмяным хлебам,
і хлебам чорствасці штодзённай
і тым святочным хлебам пачуцця.
Вершы, прысвечаныя Уладзіміру Калесніку
Алег Лойка
ЗАХОПЛЕНЫ ПРАФЕСАР
Светлай памяці
Уладзіміра Калесніка
Ён быў у захапленнях,
Нібы ў лусцы стронг, быў:
Красу ўвасабленняў,
Як белы свет, любіў.
І бачыў тыя пальчыкі,
Што бачылі яе,
Мо крышачку зухвальчыкі,
Аднак красе свае.
Сам меўшы іх, не імі
Ён цешыўся ўвесь век,
А перш за ўсё чужымі,
Не даўшы іх на здзек.
Ён, нібыта асэсар,
Красу ў прыгон цугляў, –
Захоплены прафесар
Сабою захапляў.
Алесь Каско
ПЕРАЕМНАСЦЬ
У.А. Калесніку
“Нялёгка будзе маладым,
калі бывалыя салдаты
цераз мяжу апошняй даты
ў легенды сыдуць назаўжды...”
Нам кажуць так не ўпершыню,
І азіраемся ў трывозе
На ўладкаваных пры абозе,
далекавата ад агню.
Надзеі мала,
пабягуць...
Агонь – ён не для ўсіх стыхія.
І ўсё важней нам: хто, якія –
у злітным, шчыльным ланцугу?
Яшчэ ўзмужнелыя не ўсе,
Не ўсе напоўнены адвагай,
затое – вераю
і прагай
служыць Радзіме і Красе.
Ёсць, дзякуй богу, і цяпер
каму павесці за сабою
і лініяй перадавою
трымаць аголены свой нерв.
Яно вядома: не ў вайну,
тут іншы фронт...
А ўсё ж ці проста
ўставаць і крочыць поўным ростам,
браць і адстойваць вышыню?
І калі цяжка – кожны раз
нам свецяць лёсы агнявыя,
каб ведалі: не бог нас крые –
салдаты прыкрываюць нас.
1996
Анатоль Дэбіш
РАЗВІТАЛЬНЫ САНЕТ
Жыццё – як зорка;
блісне сярод хмар
І згасне ў цемры ночы
безнадзейна,
Пакінуўшы на межах
ніў завейных
Зярняткі слоў і
мудрасць ясных мар.
Зазалаціцца пэўным днём
абшар
Цяжкім калоссем справаў
цудадзейных,
Усе задумы выспеюць і дзеі
І высвецяць прарока
думны твар.
Я ведаю, цяпер і праз вякі
І Вас чакае час і лёс
такі –
Аратая, настаўніка, прарока.
Адыдуць прэч і боль,
і тлум журбы.
Не счэзне зерне
Вашае сяўбы, –
Жытнёвым словам
зашуміць высока!
Васіль Жуковіч
МАЙМУ НАСТАЎНІКУ
З тым горадам,
дзе, як паводка,
пятнаццаць год
маіх сплыло,
было развітвацца
мне горка,
не толькі сумна
мне было.
Там з задушэўнымі
сябрамі
дзяліў я радасці свае,
там быў я
зроднены з барамі,
дзе крона
сонечна пяе.
...Цякла бяседа
на змярканні.
Калі ж настаў
расстання час,
мой голас выдаў
хваляванне,
як нельга
выдаць напаказ.
І ты мяне,
як бацька сына,
настаўнік,
к сэрцу прыгарнуў,
перад нялёгкай
пуцявінай
маю ўпэўненасць
вярнуў.
Цягнік
праз ноч ляцеў.
Маланкі
красалі
ў цемрыве святло.
А я ўслухоўваўся
да ранку
у сэнс тваіх
нядаўніх слоў.
Настаўнік мой,
харошы самы,
чамусьці гэтак
часта сню,
што ўсё яшчэ здаю
экзамен,
хвалююся,
бы ўпершыню.
1995
ТРЫВОЖНАЯ ВОСЕНЬ
Смяротна хворы
добры мой настаўнік,
як свечка, жоўты, як ўвосень ліст;
уратаваць яго ніхто не ў стане,
а жыццялюб такі ж, як быў калісь.
Агонь жыццёвы зводзіцца павольна,
трымаецца, як прысак у кастры.
Прафесар, ён яшчэ на жарты здольны,
як завітаюць вучні ці сябры;
падобна, не баіцца лютай смерці,
яе так часта бачыў на вайне.
Магутны Бог, не дай пакуль памерці,
дапамажы яму, пачуй мяне!
Ён майстра непаўторна-адмысловы,
спяшаецца, асільваючы боль,
праўдзівыя знайсці такія словы,
каб выказаць бязмежную любоў;
шмат бачылі праніклівыя вочы,
пачуццяў сэрца вынасіла шмат;
паспець сказаць павінен ён да НОЧЫ,
у гэты – мо апошні – лістапад...
Рука пяро трымае, думку – памяць,
яшчэ ў душы гарыць святы агонь.
Сустрэцца з ім лячу праз лісця замець;
ах, лістапад, не забірай яго!
Лістапад 1994
БУДАЎНІЧЫ БУДУЧЫНІ
Паміж Мінулым ды Будучым
мінаючы ці адмяняючы дробязнае,
Чалавек будуе свет;
самае каштоўнае
пераносіць з Мінуўшчыны ў Будучыню:
Чалавек – будаўнічы Будучыні.
Памяць і Любоў – магутныя крылы –
дазваляюць яму
сваё цела
паставіць на службу Духу,
службу верную,
самаахвярную.
Калі на Свет Чалавека
насоўваецца цяжар цемры,
запальваецца свечка цела,
і цемра, разгубленая, марудзіць;
цемра замірае прад святлом.
Цемра памірае перад Духам.
Калі згасае свечка цела,
на зямлі застаецца святло
з крыламі Любові і Памяці.
І з рысамі Мінулага пазнаюць людзі Будучае.
Гэта – змест, гэта – сэнс,
гэта – прыклад служэння
(для сучаснікаў і нашчадкаў).
Снежань 1995
* * *
Свет хісткі і век наш кароткі;
глядзіш – і палічаны дні, –
пара адпраўляцца да продкаў,
у край незямной цішыні.
Там – вечнасць... Якая там вечнасць,
для нас таямніца сама...
Што ж тут, у жыцці хуткацечным?
Вясна, лета, восень, зіма?..
Шукаю, шукаю няўтомна
ў мурашніку сэнс і ў гняздзе...
А як жа стварае грунтоўна
сябе чалавек між людзей!
Жыцця рухавік незалежны
ад нас,
толькі, што ні кажы,
ў руках мысляра непазбежна
яго дасканаласць душы.
Снежань 1995
* * *
14 снежня 1995 года,
у дзень І Мемарыяльных чытанняў
у Берасці
Так нязмушана, шчыра, свабодна
гаварыла сябрына пра Вас,
Уладзімір Андрэевіч, родны!
Заўтра – сумная дата якраз.
Вобраз Ваш
у развагах стваралі
не прыгладжана-посны – жывы.
Калі чулі ўсё,
ці не назвалі
нас, аднак, пашахонцамі Вы?
* * *
Зося Міхайлаўна – Ваша паплечніца –
хутка сівець пачала.
Што, каб яшчэ ды не клопаты вечныя?
Самаахвярна шчыруе, сардэчная,
Працалюбівая, быццам пчала.
Усё на высокай любові трымаецца;
вернасць – адданая любові сястра,
з Вамі ўсё Ваша любімая раіцца;
век ёй тужыць, стаўшы белаю чаіцай,
покуль не прыйдзе СУСТРЭЧЫ пара.
17 снежня 1995
* * *
Прыроды зімовае ззянне –
пачатак пагожага дня –
у гэта журлівае ранне
душой не адразу прыняў.
У час, калі свет чалавечы
ішоў – памінальна – са мной,
здавалася мне недарэчнай
усмешка прыроды самой.
Падумаў жа:
ў ззянні прыроды,
душа я г о зліта з якой,
ёсць нешта ад чуйнай турботы
і штось ад усмешкі жывой...
Пачаўся дзень белы-бялюткі,
дзень снежаньскі – сонца ды снег.
З імглой натуральнага смутку
душы далягляд паяснеў.
15 снежня 1995
Кастусь Жмінько
ІСЦІНА
Шукайма ісціны ў патрэбе
пазнання свету і самога сябе.
У. Калеснік
Так блізка лета да журбы.
Мярэжы павуціння.
На Спаса скокну па грыбы,
Згублюся ў дымцы сіняй.
І першы з гумарам крумкач
Між дрэвамі густымі
Мне згушкае на золку плач
Арэлямі старымі.
Звінецьме ў верасе пчалой
Шчымлівая мінуласць.
Дакор, адчай і неспакой
Пачую ў звоне-гуле.
Вуголле згадак марны лёс
Мне на душу абрыне.
Што век нясе, што я прынёс
Пакутніцы-краіне?..
..Пайду назад, да бальшака:
Няма. Хвіліна страху...
Кранецца мудрая рука:
– Твой шлях ёсць пошук шляху.
Мікола Аляхновіч
З надзеяй, любоўю і вераю –
былінка ў сусвеце людзей –
спакон і заўсёды верую:
ёсць ранак, то будзе і дзень.
Не кожны трымаецца вернасці –
прадажны, няверны час!
Ні веры, ні страху, што вернецца
любоў і надзея да нас.
Спыніцца б – часу не дадзена.
Нявер’е – хоць гвалт крычы!
Жыццёвае веры прадзіва
замацаваць бы...
Чым?!
Надзея на кон пастаўлена...
Хто да чаго дабяжыць...
Ты не дазволь, настаўнік, нам
без веры
ў свята
жыць!
Мікола Пракаповіч
ШЛЯХ
Мы шлях выбіралі самі,
Акрыленыя яшчэ...
У вочы ўзіралася Памяць:
Усё чалавечае – з вамі?
І мы не хавалі вачэй.
Быў шлях той – на ўсіх адзіны,
Ад родных сівых муроў...
Гукала Пагоню сябрына,
Вянчаліся мы з Айчынай
Ля чыстых купальскіх кастроў.
Рамантыкі і паэты,
Забыліся мы пра час
І сплочвалі поўніцу свету
За веру, што будзе гэтак:
Пачуе Айчына нас.
Валошкі ў прыбітым жыце –
Нямая туга ў вачах, –
Куды ж мы прыйшлі, скажыце,
І колькі высокіх жыццяў
Запатрабуе Шлях?
Міхась Рудкоўскі
МОЙ ДЗЕД БЫЎ СЕЛЬСКІМ КАВАЛЁМ
Мой дзед быў сельскім кавалём,
кавальскай справы каралём:
калі каваць – ужо каваў,
не ў хаце – ў кузні начаваў,
а баляваць – дык баляваць
і дзень, і два, і тры, і пяць.
Стары, а сіла ў руках:
рукі ўзмах – душы размах.
Спакойна дзед мой паміраў,
не паміраў, а дагараў,
не дагараў ён, а згараў,
як вугаль ў горне.
Папрасіў:
– Вады, унучак, прынясі,
усё ў грудзях маіх пячэ...
Прынёс. Ён выпіў.
– Мы яшчэ
з табой, унучак, будзем жыць,
каваць плугі... Ну, ты бяжы –
гуляй... я ж трохі прыкархну...
І я памчаўся ў сінь-вясну,
а ён заснуў... навек заснуў...
Сякеры гахкалі ў лясах,
звінела ў лугах каса,
што дзед загартаваў;
падковай высякаў агонь
на кіламетры сотым конь,
што дзед мой падкаваў.
А вечарам з падхмарных стром
прагрукатаў над кузняй гром,
і, зломленыя ў крыле,
маланкі ўпалі ў траву...
_____________
Яшчэ і сёння на сяле
нас Кавалёвымі завуць.
Мой дзед быў сельскім кавалём,
кавальскай справы каралём.
Ніна Мацяш
СА ШЧЫМЛІВАЙ УДЗЯЧНАСЦЮ...
Апошняя мая размова з Уладзімірам Андрэевічам адбылася за дзесяць дзён да Ягонага адыходу. На мой званок у Брэст тэлефонную трубку, як зазвычай, падняла Зося Міхайлаўна. Уладзімір Андрэевіч, пачуўшы ейнае вітанне са мной, сам, хоць я й пярэчыла, прасіла Зосю Міхайлаўну не турбаваць Яго, падышоў да тэлефона. Ягоны кволы, страшэнна стомлены працяглай пакутаю голас на гэты раз ужо не ўтрымваў аніякай надзеі на палёгку. “Хутчэй бы ўсё гэта ўжо скончылася”, – адзіная фраза, датычная ўласнага самапачування, якую гэтым разам дазволіў сабе Уладзімір Андрэевіч, і тут жа скіраваў усю ўвагу на мяне, распытваючы, што я раблю, над чым працую. Я расказвала Яму пра нямецкую паэтку Хрысціну Лавант, пра свае пераклады з ейных кніжак і са шчымлівай удзячнасцю адчувала, якой неадменна шчырай, спагаднай зацікаўленасцю да кожнага майго творчага руху ўсё яшчэ поўнілася душа Настаўніка. “Працуй, Ніначка, працуй. Творчасць – адзінае, што тут вартае нашых высільванняў да рэшты, да канца”. На маё абяцанне даслаць Яму будучую кнігу з надзеяй на заўжды жаданы, бо справядлівы і мудры, водгук Настаўніка Ён прамаўчаў: Ён ужо ўсё ведаў пра свой побыт на гэтым свеце...
Я праз цябе зледзянела,
я праз цябе згарэла,
ты стаўся чыстцом маёй плоці,
ты расцёр мой пірог велікодны,
ты завініўся мне ўваскрэсеннем.
Жалюся я Мілавіцы вячорнай,
жалюся я Мілавіцы світаннай:
ніколі не буду святлінкай
прад сонцам,
а былінкай на цёмным баку
месяцовым,
дзе ўзыходзяць сумлення
згрызоты.
Што ў табе робіць хлеб
беднай душы маёй,
што ў табе робіць
мой напой памінальны,
каму дазволена зараз табе
пячы ды марозіць,
каму дазволена ісці праз
твой чысцец?
Вось я ад цябе й паела,
вось я ад цябе й папіла,
вечна будзе прасветленай
ува мне тая косць,
што пірог велікодны
твой сузірацьме.
(Хрысціна Лавант)
СТУДНЯ
Піць,
Не толькі вуснам,
Сэрцу піць.
Кожны сам сваю
капае студню.
Дзе ж мая крынічка
спіць?
Важкі, вязкі глей
далоні студзіць.
Піць.
Каб не адной.
Яшчэ кагось,
Шчэ адну хоць
Блізкую мне душу
Напаіць з калодзежа
майго.
Да крынічкі я дабрацца
мушу!
Уздыхну, шчаслівая,
тады,
Праз гады дарогу
пацалую,
Прыпаду да ломкае
вады,
Смагу наталю
І... засмуткую.
Святлана Варонік
У Верасня – душа паэта.
Ля вогнішча пагрэецца душа...
І не адна
яна вандруе і шукае,
маўчыць, гукае...
Чуе Зорны Спеў...
* * *
У паэта – сумота:
не пішуцца вершы...
Сівеюць скроні, а ты –
не першы...
Падыйшоў малады Калеснік,
падварушвае вогнішча...
* * *
Майстар і Маргарыта...
Скарыну пра Полацак сняцца сны.
Сняцца сыны...
Прагнучы Прагі – чытаю-п’ю:
“Понеже от прирожения...”
* * *
Растуць з зямлі камяні
самотна-маўкліва...
Не дзіва...
Расце і магільны камень,
і той, што кладуць у падмурак...
Расце каля ганку памяць...
* * *
Захочаш у далонях патрымаць
сярод зімы халоднае
валошкі...
І ад галінкі моднае ялінкі
пачуеш пах
Купалля і Дзядоў...
* * *
Дзве радасці ведае свет:
Адна ў агні спраў
добрых
і злых
гарыць – не згарае.
Другая
возерам у ціхі дзень
на неба глядзіць –
не мігае,
халодная, лагодная,
дабру і злу чужая.
* * *
Робіцца млосна мне,
Ныюць-гараць раны.
Раніцай роснаю
Панясу млосць сваю
у лясы пад курганы.
Пад пяском-дзірваном
Спяць сябры-партызаны.
ЖУРАВЕЛЬ
Трывожна, пранізліва, страшна
крычаў журавель,
ад стаі
адстаўшы.
Гэта ён дзесьці ў лёце высокім
край хмары снегавой
знячэўку крануў крылом.
І з тонкага горла сам
вырваўся сполаху
енк немы:
"Здзек зiмы
наблiжаецца –
ратунку!"
* * *
Хату старую бяроза вартуе
Кволае звесіўшы вецце,
Золатам лісця цярушыць
На шэрую кепку страхі.
Так чараўніца мак сыпле
На землю, людзям на сон.
Белая ножка бяссіллем
павабна сагнута,
Як у дзяўчынкі, што ветла
прысела ў паклон,
нясмела вітаючы брата-бадзягу
з далёкіх і страшных дарог.
Як не ўздыхнуць тут з палёгкай,
прыйшоўшы да роднае хаты,
да цішыні і спакою бярозы
з цяжкіх шалёных дарог.
* * *
Ты на сустрэчу мне не вышла,
А я чакаў, а я шукаў…
І сколькі раз за гэты вечар
Цябе ў натоўпе сустракаў.
* * *
У кожнай смуклай і прыгожай
Тваіх шукаў, знаходзіў рыс,
Аж покуль маладзік з адчаю
На нізкім голлі не павіс.
Я ў горы павярнуў дахаты,
Ды не было спакою мне:
Цябе шукаў я аж да рання
У соннай яве і ў паўсне.
ЧЫТАЮЧЫ НІЦШЭ
Усё нахабней я дражню свой лёс,
А ён буркне, як стары пёс.
І тут жа дрэмле, жмурыць вейкі –
Бяскарна мне даруе здзекі, –
Уздымайся, самалюбец, да нябёс,
Бо да дабра і зла прытуплена ўвага.
Няўжо жыцця разбіта раўнавага?
ЖАЛОБНЫЯ РЭФЛЕКСІІ
У камунізм імкнулася фантазія,
Даверліва ляцела ў даль вякоў,
Але знянацку пасць крывавую
Раскрыла сонна Азія –
Зяўнула старчаю заразаю:
– Спыніся, Русь, на семдзесят гадоў!
ЯК ГЕРКУЛЕС
Як Геркулес Аморалу,
Пасадзіўшы цябе на калені,
Ніткі праду…
З туману ўспамінаў,
Нібыта з воўны авечай,
Белай і цёмнай, –
То будзе посцілка нам для кахання.
Ніткі праду –
З дзікіх сваіх пажаданняў,
Як з жорсткіх канопляў,
Кастравых і моцных.
То будзе страсці вяроўка,
Якою надзейна прывяжаш
Свайго валацугу.
Разам прадзем
Ніткі з нашых надзей,
Як з недапрадку вясёлкі, –
То будзе сцяг наш кахання і шчасця.
Яго мы ўздымем
Над вогнішчам родным.
ДАРОГІ ЮНАЦТВА
Дарога юнацтва!
Ты роўная – простая
Саломкай праменняў
Раўнютка засланая.
Хто ж-та заслаў цябе?
Маці, якая ніколі не можа паверыць
Што сын ужо ходзіць, не падае?
Бацька, што толькі на словах
Гразіцца пусціць свайго сына
Самай цяжкою дарогаю?
Можа, дзяўчына,
Што ў снах паяўляцца ўмее
Такой чараўніцай з матчынай казкі?
А, можа, уся гэта дарога –
З праменняў, з вясёлкі
Казачны экскалатар –
Толькі прыснілася ноччу купальскай.
Угору вядзе, да вяршынь,
А лёгенька крочыцца –
Нібы калачык з горачкі
Коціцца.
ЖЫТА
У годы чорныя фашысцкае навалы
Мы жыта сеялі каля парогу хат,
бо поле жытняе і “схрон”, і спрат
для гневу справядлівага, якім пылала
Радзіма-паланянка, Беларусь.
І кожны раз, як падыходзіла блакада
І ўнук, і дзед у жытнёвы лёс зашыцца лез.
І жыта ўсіх бязбройных прытуляла
Усяму народу ратавала жыццё,
Не быўшы нават хлебам ці куццёй.
Жыццё і жыта розныя два словы,
а выстралілі з корня аднаго,
наш продак словатворца адмысловы,
даваў паняццям назвы о-го-го!
Перасыпаў іх дбайна парастак славянства
са жмені ў жменю і выдзьмухваў пыл,
а потым, нібы пацеркі ружанца
перабіраў, не шкадаваў ні часу, а ні сіл.
Ён верыў у сябе, у доўга-доўгалецце
Зямлі і Сонца, жыта і жыцця,
Вясной кідаў зярняты ў зямлю-маці
ад чорных сіл шаптаў свае закляцці,
каб дзетак сыціла крупяная куцця.
Матычкай перапешчана, паліта потам
Дзірванна-непакорная ралля
яму радзімай любай стала потым
і хараством дзівосным расцвіла.
Драпежны паляўнічы – зверагон
Стаў хлебаробам аж да скону дзён.
Спрадвеку дружба жыта і жыцця,
Сахі і рук, зярнят і роднай глебы
ты корміш нас усіх духмяным хлебам,
і хлебам чорствасці штодзённай
і тым святочным хлебам пачуцця.
Вершы, прысвечаныя Уладзіміру Калесніку
Алег Лойка
ЗАХОПЛЕНЫ ПРАФЕСАР
Светлай памяці
Уладзіміра Калесніка
Ён быў у захапленнях,
Нібы ў лусцы стронг, быў:
Красу ўвасабленняў,
Як белы свет, любіў.
І бачыў тыя пальчыкі,
Што бачылі яе,
Мо крышачку зухвальчыкі,
Аднак красе свае.
Сам меўшы іх, не імі
Ён цешыўся ўвесь век,
А перш за ўсё чужымі,
Не даўшы іх на здзек.
Ён, нібыта асэсар,
Красу ў прыгон цугляў, –
Захоплены прафесар
Сабою захапляў.
Алесь Каско
ПЕРАЕМНАСЦЬ
У.А. Калесніку
“Нялёгка будзе маладым,
калі бывалыя салдаты
цераз мяжу апошняй даты
ў легенды сыдуць назаўжды...”
Нам кажуць так не ўпершыню,
І азіраемся ў трывозе
На ўладкаваных пры абозе,
далекавата ад агню.
Надзеі мала,
пабягуць...
Агонь – ён не для ўсіх стыхія.
І ўсё важней нам: хто, якія –
у злітным, шчыльным ланцугу?
Яшчэ ўзмужнелыя не ўсе,
Не ўсе напоўнены адвагай,
затое – вераю
і прагай
служыць Радзіме і Красе.
Ёсць, дзякуй богу, і цяпер
каму павесці за сабою
і лініяй перадавою
трымаць аголены свой нерв.
Яно вядома: не ў вайну,
тут іншы фронт...
А ўсё ж ці проста
ўставаць і крочыць поўным ростам,
браць і адстойваць вышыню?
І калі цяжка – кожны раз
нам свецяць лёсы агнявыя,
каб ведалі: не бог нас крые –
салдаты прыкрываюць нас.
1996
Анатоль Дэбіш
РАЗВІТАЛЬНЫ САНЕТ
Жыццё – як зорка;
блісне сярод хмар
І згасне ў цемры ночы
безнадзейна,
Пакінуўшы на межах
ніў завейных
Зярняткі слоў і
мудрасць ясных мар.
Зазалаціцца пэўным днём
абшар
Цяжкім калоссем справаў
цудадзейных,
Усе задумы выспеюць і дзеі
І высвецяць прарока
думны твар.
Я ведаю, цяпер і праз вякі
І Вас чакае час і лёс
такі –
Аратая, настаўніка, прарока.
Адыдуць прэч і боль,
і тлум журбы.
Не счэзне зерне
Вашае сяўбы, –
Жытнёвым словам
зашуміць высока!
Васіль Жуковіч
МАЙМУ НАСТАЎНІКУ
З тым горадам,
дзе, як паводка,
пятнаццаць год
маіх сплыло,
было развітвацца
мне горка,
не толькі сумна
мне было.
Там з задушэўнымі
сябрамі
дзяліў я радасці свае,
там быў я
зроднены з барамі,
дзе крона
сонечна пяе.
...Цякла бяседа
на змярканні.
Калі ж настаў
расстання час,
мой голас выдаў
хваляванне,
як нельга
выдаць напаказ.
І ты мяне,
як бацька сына,
настаўнік,
к сэрцу прыгарнуў,
перад нялёгкай
пуцявінай
маю ўпэўненасць
вярнуў.
Цягнік
праз ноч ляцеў.
Маланкі
красалі
ў цемрыве святло.
А я ўслухоўваўся
да ранку
у сэнс тваіх
нядаўніх слоў.
Настаўнік мой,
харошы самы,
чамусьці гэтак
часта сню,
што ўсё яшчэ здаю
экзамен,
хвалююся,
бы ўпершыню.
1995
ТРЫВОЖНАЯ ВОСЕНЬ
Смяротна хворы
добры мой настаўнік,
як свечка, жоўты, як ўвосень ліст;
уратаваць яго ніхто не ў стане,
а жыццялюб такі ж, як быў калісь.
Агонь жыццёвы зводзіцца павольна,
трымаецца, як прысак у кастры.
Прафесар, ён яшчэ на жарты здольны,
як завітаюць вучні ці сябры;
падобна, не баіцца лютай смерці,
яе так часта бачыў на вайне.
Магутны Бог, не дай пакуль памерці,
дапамажы яму, пачуй мяне!
Ён майстра непаўторна-адмысловы,
спяшаецца, асільваючы боль,
праўдзівыя знайсці такія словы,
каб выказаць бязмежную любоў;
шмат бачылі праніклівыя вочы,
пачуццяў сэрца вынасіла шмат;
паспець сказаць павінен ён да НОЧЫ,
у гэты – мо апошні – лістапад...
Рука пяро трымае, думку – памяць,
яшчэ ў душы гарыць святы агонь.
Сустрэцца з ім лячу праз лісця замець;
ах, лістапад, не забірай яго!
Лістапад 1994
БУДАЎНІЧЫ БУДУЧЫНІ
Паміж Мінулым ды Будучым
мінаючы ці адмяняючы дробязнае,
Чалавек будуе свет;
самае каштоўнае
пераносіць з Мінуўшчыны ў Будучыню:
Чалавек – будаўнічы Будучыні.
Памяць і Любоў – магутныя крылы –
дазваляюць яму
сваё цела
паставіць на службу Духу,
службу верную,
самаахвярную.
Калі на Свет Чалавека
насоўваецца цяжар цемры,
запальваецца свечка цела,
і цемра, разгубленая, марудзіць;
цемра замірае прад святлом.
Цемра памірае перад Духам.
Калі згасае свечка цела,
на зямлі застаецца святло
з крыламі Любові і Памяці.
І з рысамі Мінулага пазнаюць людзі Будучае.
Гэта – змест, гэта – сэнс,
гэта – прыклад служэння
(для сучаснікаў і нашчадкаў).
Снежань 1995
* * *
Свет хісткі і век наш кароткі;
глядзіш – і палічаны дні, –
пара адпраўляцца да продкаў,
у край незямной цішыні.
Там – вечнасць... Якая там вечнасць,
для нас таямніца сама...
Што ж тут, у жыцці хуткацечным?
Вясна, лета, восень, зіма?..
Шукаю, шукаю няўтомна
ў мурашніку сэнс і ў гняздзе...
А як жа стварае грунтоўна
сябе чалавек між людзей!
Жыцця рухавік незалежны
ад нас,
толькі, што ні кажы,
ў руках мысляра непазбежна
яго дасканаласць душы.
Снежань 1995
* * *
14 снежня 1995 года,
у дзень І Мемарыяльных чытанняў
у Берасці
Так нязмушана, шчыра, свабодна
гаварыла сябрына пра Вас,
Уладзімір Андрэевіч, родны!
Заўтра – сумная дата якраз.
Вобраз Ваш
у развагах стваралі
не прыгладжана-посны – жывы.
Калі чулі ўсё,
ці не назвалі
нас, аднак, пашахонцамі Вы?
* * *
Зося Міхайлаўна – Ваша паплечніца –
хутка сівець пачала.
Што, каб яшчэ ды не клопаты вечныя?
Самаахвярна шчыруе, сардэчная,
Працалюбівая, быццам пчала.
Усё на высокай любові трымаецца;
вернасць – адданая любові сястра,
з Вамі ўсё Ваша любімая раіцца;
век ёй тужыць, стаўшы белаю чаіцай,
покуль не прыйдзе СУСТРЭЧЫ пара.
17 снежня 1995
* * *
Прыроды зімовае ззянне –
пачатак пагожага дня –
у гэта журлівае ранне
душой не адразу прыняў.
У час, калі свет чалавечы
ішоў – памінальна – са мной,
здавалася мне недарэчнай
усмешка прыроды самой.
Падумаў жа:
ў ззянні прыроды,
душа я г о зліта з якой,
ёсць нешта ад чуйнай турботы
і штось ад усмешкі жывой...
Пачаўся дзень белы-бялюткі,
дзень снежаньскі – сонца ды снег.
З імглой натуральнага смутку
душы далягляд паяснеў.
15 снежня 1995
Кастусь Жмінько
ІСЦІНА
Шукайма ісціны ў патрэбе
пазнання свету і самога сябе.
У. Калеснік
Так блізка лета да журбы.
Мярэжы павуціння.
На Спаса скокну па грыбы,
Згублюся ў дымцы сіняй.
І першы з гумарам крумкач
Між дрэвамі густымі
Мне згушкае на золку плач
Арэлямі старымі.
Звінецьме ў верасе пчалой
Шчымлівая мінуласць.
Дакор, адчай і неспакой
Пачую ў звоне-гуле.
Вуголле згадак марны лёс
Мне на душу абрыне.
Што век нясе, што я прынёс
Пакутніцы-краіне?..
..Пайду назад, да бальшака:
Няма. Хвіліна страху...
Кранецца мудрая рука:
– Твой шлях ёсць пошук шляху.
Мікола Аляхновіч
З надзеяй, любоўю і вераю –
былінка ў сусвеце людзей –
спакон і заўсёды верую:
ёсць ранак, то будзе і дзень.
Не кожны трымаецца вернасці –
прадажны, няверны час!
Ні веры, ні страху, што вернецца
любоў і надзея да нас.
Спыніцца б – часу не дадзена.
Нявер’е – хоць гвалт крычы!
Жыццёвае веры прадзіва
замацаваць бы...
Чым?!
Надзея на кон пастаўлена...
Хто да чаго дабяжыць...
Ты не дазволь, настаўнік, нам
без веры
ў свята
жыць!
Мікола Пракаповіч
ШЛЯХ
Мы шлях выбіралі самі,
Акрыленыя яшчэ...
У вочы ўзіралася Памяць:
Усё чалавечае – з вамі?
І мы не хавалі вачэй.
Быў шлях той – на ўсіх адзіны,
Ад родных сівых муроў...
Гукала Пагоню сябрына,
Вянчаліся мы з Айчынай
Ля чыстых купальскіх кастроў.
Рамантыкі і паэты,
Забыліся мы пра час
І сплочвалі поўніцу свету
За веру, што будзе гэтак:
Пачуе Айчына нас.
Валошкі ў прыбітым жыце –
Нямая туга ў вачах, –
Куды ж мы прыйшлі, скажыце,
І колькі высокіх жыццяў
Запатрабуе Шлях?
Міхась Рудкоўскі
МОЙ ДЗЕД БЫЎ СЕЛЬСКІМ КАВАЛЁМ
Мой дзед быў сельскім кавалём,
кавальскай справы каралём:
калі каваць – ужо каваў,
не ў хаце – ў кузні начаваў,
а баляваць – дык баляваць
і дзень, і два, і тры, і пяць.
Стары, а сіла ў руках:
рукі ўзмах – душы размах.
Спакойна дзед мой паміраў,
не паміраў, а дагараў,
не дагараў ён, а згараў,
як вугаль ў горне.
Папрасіў:
– Вады, унучак, прынясі,
усё ў грудзях маіх пячэ...
Прынёс. Ён выпіў.
– Мы яшчэ
з табой, унучак, будзем жыць,
каваць плугі... Ну, ты бяжы –
гуляй... я ж трохі прыкархну...
І я памчаўся ў сінь-вясну,
а ён заснуў... навек заснуў...
Сякеры гахкалі ў лясах,
звінела ў лугах каса,
што дзед загартаваў;
падковай высякаў агонь
на кіламетры сотым конь,
што дзед мой падкаваў.
А вечарам з падхмарных стром
прагрукатаў над кузняй гром,
і, зломленыя ў крыле,
маланкі ўпалі ў траву...
_____________
Яшчэ і сёння на сяле
нас Кавалёвымі завуць.
Мой дзед быў сельскім кавалём,
кавальскай справы каралём.
Ніна Мацяш
СА ШЧЫМЛІВАЙ УДЗЯЧНАСЦЮ...
Апошняя мая размова з Уладзімірам Андрэевічам адбылася за дзесяць дзён да Ягонага адыходу. На мой званок у Брэст тэлефонную трубку, як зазвычай, падняла Зося Міхайлаўна. Уладзімір Андрэевіч, пачуўшы ейнае вітанне са мной, сам, хоць я й пярэчыла, прасіла Зосю Міхайлаўну не турбаваць Яго, падышоў да тэлефона. Ягоны кволы, страшэнна стомлены працяглай пакутаю голас на гэты раз ужо не ўтрымваў аніякай надзеі на палёгку. “Хутчэй бы ўсё гэта ўжо скончылася”, – адзіная фраза, датычная ўласнага самапачування, якую гэтым разам дазволіў сабе Уладзімір Андрэевіч, і тут жа скіраваў усю ўвагу на мяне, распытваючы, што я раблю, над чым працую. Я расказвала Яму пра нямецкую паэтку Хрысціну Лавант, пра свае пераклады з ейных кніжак і са шчымлівай удзячнасцю адчувала, якой неадменна шчырай, спагаднай зацікаўленасцю да кожнага майго творчага руху ўсё яшчэ поўнілася душа Настаўніка. “Працуй, Ніначка, працуй. Творчасць – адзінае, што тут вартае нашых высільванняў да рэшты, да канца”. На маё абяцанне даслаць Яму будучую кнігу з надзеяй на заўжды жаданы, бо справядлівы і мудры, водгук Настаўніка Ён прамаўчаў: Ён ужо ўсё ведаў пра свой побыт на гэтым свеце...
Я праз цябе зледзянела,
я праз цябе згарэла,
ты стаўся чыстцом маёй плоці,
ты расцёр мой пірог велікодны,
ты завініўся мне ўваскрэсеннем.
Жалюся я Мілавіцы вячорнай,
жалюся я Мілавіцы світаннай:
ніколі не буду святлінкай
прад сонцам,
а былінкай на цёмным баку
месяцовым,
дзе ўзыходзяць сумлення
згрызоты.
Што ў табе робіць хлеб
беднай душы маёй,
што ў табе робіць
мой напой памінальны,
каму дазволена зараз табе
пячы ды марозіць,
каму дазволена ісці праз
твой чысцец?
Вось я ад цябе й паела,
вось я ад цябе й папіла,
вечна будзе прасветленай
ува мне тая косць,
што пірог велікодны
твой сузірацьме.
(Хрысціна Лавант)
СТУДНЯ
Піць,
Не толькі вуснам,
Сэрцу піць.
Кожны сам сваю
капае студню.
Дзе ж мая крынічка
спіць?
Важкі, вязкі глей
далоні студзіць.
Піць.
Каб не адной.
Яшчэ кагось,
Шчэ адну хоць
Блізкую мне душу
Напаіць з калодзежа
майго.
Да крынічкі я дабрацца
мушу!
Уздыхну, шчаслівая,
тады,
Праз гады дарогу
пацалую,
Прыпаду да ломкае
вады,
Смагу наталю
І... засмуткую.
Святлана Варонік
У Верасня – душа паэта.
Ля вогнішча пагрэецца душа...
І не адна
яна вандруе і шукае,
маўчыць, гукае...
Чуе Зорны Спеў...
* * *
У паэта – сумота:
не пішуцца вершы...
Сівеюць скроні, а ты –
не першы...
Падыйшоў малады Калеснік,
падварушвае вогнішча...
* * *
Майстар і Маргарыта...
Скарыну пра Полацак сняцца сны.
Сняцца сыны...
Прагнучы Прагі – чытаю-п’ю:
“Понеже от прирожения...”
* * *
Растуць з зямлі камяні
самотна-маўкліва...
Не дзіва...
Расце і магільны камень,
і той, што кладуць у падмурак...
Расце каля ганку памяць...
* * *
Захочаш у далонях патрымаць
сярод зімы халоднае
валошкі...
І ад галінкі моднае ялінкі
пачуеш пах
Купалля і Дзядоў...
Матэрыялы канферэнцый, перыёдыка
У зборнік уключаны матэрыялы дакладаў і выступленняў на Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. Адрасуецца спецьіялістам-філолагам, студэнтам гуманітарных факультэтаў, магістрантам, аспірантам, настаўнікам.
У зборнік уключаны матэрыялы дакладаў і выступленняў на Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. Адрасуецца спецьіялістам-філолагам, студэнтам гуманітарных факультэтаў, магістрантам, аспірантам, настаўнікам.
У зборнік уключаны матэрыялы дакладаў і выступленняў на Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. Адрасуецца спецьіялістам-філолагам, студэнтам гуманітарных факультэтаў, магістрантам, аспірантам, настаўнікам.
У зборнік уключаны матэрыялы, падрыхтаваныя паводле выступленняу на Рэспубліканскай канферэнцыі „Праблемы сучаснай беларусікі", якая праходзіла ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце 20 верасня 1997 года.
У зборнік уключаны матэрыялы дакладаў, якія быді прачытаны на навуковай канферэнцыі "Сучасныя праблемы беларусікi", якая адбылася ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце. Зборнік адрасаваны навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў аспiрантам, студэнтам.
У зборнік уключаны матэрыялы дакладаў, якія быді прачытаны на навуковай канферэнцыі "Жанравая дынаміка і вобразны свет беларускай літаратуры XX - пачатку XXI стагоддзя", якая адбылася ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце. Зборнік адрасаваны навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў аспiрантам, студэнтам.
Разглядаецца беларуская літаратура як важнейшая форма нацыявыяўлення - увасаблення духоўнага і маральна-этычнага аблічча народа, як сродак захавання і перадачы філасофска-аксіялагічных параметраў нацыянальнага быцця, ідэйна-эстэтычнага дыялогу з культурным вопытам суседніх народаў і літаратур. Вылучаны постаці класікаў В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Купалы, М. Гарэцкага, 3. Бядулі. Даследуюцца духоўна-філасофскія здзяйсненні беларускага "шасці-дзясятнідтва" і "філалагічнага пакалення" (I. Шамякін, В. Быкаў, М. Танк, У. Караткевіч, Зьніч (А. Бембель), пытанні ўзаемакантактнай беларуска-польска-ўкраінскай надыярэцэпцыі. Аналізуюцца ідэйна-эстэтычныя дамінанты літарату-разнаўчай спадчыны У. Калесніка, яго бліскучае валоданне метадалогіяй дэкананізадыі Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, усім, хто цікавідца праблемамі функцыянавання бецарускага слоўнага мастацтва.
Памяць
Ужо шмат гадоў няма на свеце Уладзіміра Андрэевіча, але жыве памяць пра яго, якую доўжаць яго калегі, вучні.
У гонар У. А. Калесніка Саюзам пісьменнікаў Беларусі заснавана літаратурная прэмія. На доме, дзе пражываў У. А. Калеснік, адкрыта мемарыяльная дошка. Рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта заснавана літаратурная прэмія Брэсцкага выканаўчага камітэта імя У. А. Калесніка за дасягненні ў вобласці літаратуры Яго імя носіць вуліца ў г. Брэсце, а таксама Ярэміцкая школа, дзе ён вучыўся. Бібліятэка-філіял № 7 “Юнацтва” сеткі гарацкіх бібліятэк горада Брэста з 2002 года носіць імя У. А. Калесніка.
У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна працуе навукова-асветніцкі цэнтр імя У. А. Калесніка. Мэты дзейнасці Цэнтра:
- ажыццяўленне адукацыйнай, выхаваўчай, асветнай працы сярод студэнтаў універсітэта, а таксама сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў г. Брэста і Берасцейшчыны;- вывучэнне і захаванне спадчыны У.А. Калесніка – вучонага, пісьменніка, ветэрана Вялiкай Айчыннай вайны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа;
- далучэнне моладзі да здабыткаў нацыянальнай і сусветнай культуры;
- сістэматызацыя, вывучэнне і экспанаванне матэрыялаў, якія складаюць фонды Цэнтра;
- арганізацыя і правядзенне сумесна з кафедрамі філалагічнага факультэта канферэнцый, семінараў, круглых сталоў;
- арганізацыя і правядзенне сустрэчаў з творчымі людзьмі Беларусі і замежжа;
- прэзентацыя новых кніг.
Выдадзена цудоўная кніга «Пасланец Праметэя», якая змясціла ў сабе ўспаміны сучаснікаў пра У. А. Калесніка, а таксама мастацкія творы, прысвечаныя яму. Памяць і спадчына, якую пакінуў сваім нашчадкам Уладзімір Андрэевіч, будзе жыць яшчэ доўгі час і перадавацца будучым пакаленням, каб і яны ведалі і ганарыліся сваім славутым земляком.
Бібліяграфія
Працы У. А. Калесніка
1. Доўг памяцi / Уладзiмiр Калеснiк ; прадмова Янкi Брыля. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2005. – 547 с., [10] л. іл.
2. Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд : вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў педагагічных ВНУ / Грынчык М. М. [ інш. ] ; рэд. М. А. Лазарук, А. А. Семяновіч. – 2-е выд., дапрац. – Мінск : Вышэйшая шклла, 1996. - 351 с.
3. Янка Брыль : нарыс жыцця і творчасці : для сярэд. і стар. шк. узросту / Уладзiмiр Калеснік. – Мінск : Народная асвета, 1990. – 254 с. – (Народныя пiсьменнiкi БССР).
4. Ростані волі : з заходнебеларускай паэзіі / [уклад. і аўтар прадмовы У. А. Калеснік]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – 415 с.
5. Адамовіч, А. Я з вогненнай вескі... / Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 437 с., [16] л. фат.
6. Тварэнне легенды : літаратурныя партрэты і нарысы / Уладзiмiр Калеснік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. – 411 с.
7. Пасланец Праметэя : дакументальная аповесць : [пра А. Альшэўскага] / Уладзімір Калеснік. – Мінск : Юнацтва, 1984. – 150 с.
8. Лёсам пазнанае : выбраныя літаратурныя партрэты і нарысы / Уладзімір Калеснік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – 557 с., [8] л. іл.
9. Максiм Танк : нарыс жыцця і творчасці / Уладзiмiр Калеснік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 189 с., [4] л. іл.
10. Ветразi Адысея : Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі / Уладзiмiр Калеснік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – 327 с.
11. Зорны спеў : літаратурныя партрэты, нарысы, эцюды / Уладзiмiр Калеснік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. – 400 с.
12. Час і песні : літаратурныя нарысы і партрэты / Уладзiмiр Калеснік. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай лiтаратуры, 1962. – 239 с.
13. Паэзія змагання : Максім Танк і заходнебеларуская літаратура / Уладзiмiр Калеснік. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай лiтаратуры, 1959. – 252 с.
Аб жыцці і дзейнасці У. А. Калесніка
1. Калеснік Уладзімір Андрэевіч / М. А. Тычына // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 7. С. 462.
2. Калеснік Уладзімір Андрэевіч // Памяць. Брэст : гіст-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 652.
3. Калеснік Уладзімір / Л. С. Славін // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 3. С. 105–109.
4. Уладзімір Калеснік // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. Мінск, 1994. С. 248–249.
5. Пасланец Праметэя : кніга пра Уладзіміра Калесніка : [успаміны, эсэ, артыкулы, нататкі, мініяцюры, вершы] / Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, Навукова-асветніцкі цэнтр імя У. Калесніка ;рэдкал.: Г. М. Праневіч (гал. рэд.), З. М. Калеснік, С. А. Варонік, М. І. Новік, З. П. Мельнікава, У. А. Сенькавец ; уклад.: З. М. Калеснік, М. І. Новік, Г. М. Праневіч. – Брэст : БрДУ, 2007. – 387 с., [24] л. iл.
6. Гетман, І. У. Уладзімір Калеснік — гісторык літаратуры : аўтарэферат дысертацыi... кандыдата філалагiчных навук / Гетман Ігар Уладзіміравіч ; Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. – Брэст : БрДУ, 2001. – 20 с.
7. 17 верасня – 90 гадоў з дня нараджэння У. А. Калесніка (1922–1994), крытыка, літаратуразнаўца, празаіка / склад.: Г. В. Брага, Т. І. Лагош, Н. А. Шашэнька ; рэд. К. Д. Варанько // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. 2012. № 7. С. 11–13 (дадатак : Даты беларускага календара).
8. Бут-Гусаім, С. Ф. Прагматычная значнасць уласных асабовых імёнаў у кнізе ўспамінаў У. Калесніка «Доўг памяці» / С. Ф. Бут-Гусаім // История в зеркале литературы : исторический роман Ю. Крашевского в контексте европейской истории и литературы : сб. материалов. Брест, 2013. С. 7–11.
9. Рамановіч, П. С. Вялікая Айчынная вайна ў лёсе У. А. Калесніка / П. С. Рамановіч // Личность в истории: героическое и трагическое : сборник материалов Пятой международной научно-практической конференции, посвященной 20-летию исторического факультета / УО «Брестский государственный университет имени А. С. Пушкина». Брест, 2014. С. 184–187.
10. Праневіч, Г. М. Уладзімір Калеснік і гуманітарная навука: вопыт і перспектывы / Г. М. Праневіч // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2012. № 2. С. 176–178.
11. Валасюк, Л. Слова пра Уладзіміра Калесніка // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2012. С. 158–159.
12. Майсейчык, А. А. Аб метадалогіі навуковых прац Уладзіміра Калесніка / А. А. Майсейчык // Узыходжанне : кніга пра Аляксея Антонавіча Майсейчыка / УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна». Брэст, 2011. С. 180–184.
13. Новік, М. І. Уладзімір Калеснік у святле перыфразы / М. I. Новiк // Славянские языки: системно-описательный и социо-культурный аспекты исследования : материалы ІІІ междунар. науч.-метод. конф., Брест, 22–23 ноября 2007 г. Брест, 2008. C. 191–193.
14. Пяткевiч, А. М. Старонкі спадчыны : культурнае памежжа Гродзеншчыны: працэсы, з’явы, асобы / Аляксей Мiхайлавiч Пяткевіч. – Мiнск : Беларускi кнiгазбор, 2006. – 239 с. – Са зместу: Уладзімір Калеснік. С. 85, 126–133.
15. Чыквін, Ян. Перадуманае, перажытае, запісанае : [аб кнізе У. Калесніка «Доўг памяці»] / Ян Чыквін // Тэрмапілы. Беласток, 2005. № 9. С. 245–248.
16. Мечная, Н. Брэсцкія сустрэчы Уладзіміра Караткевіча : [пра сустрэчу з У. А. Калеснікам] / Наталля Мечная // Заря. 2015. 26 ноября. С. 6.
17. Шляжка, Н. Лёсам звязаны з Брэстам : [творчая сустрэча У. Караткевіча з У. Калеснікам] / Наталля Шляжка // Брестский вестник. 2015. 26 ноября (№ 48). С. 18.
18. Ліс, А. Невядомае : згадкі, навеяныя лістом : [аб лісце У. А. Калесніка, у якім ідзе гаворка аб мастаку М. Васілеўскім; тэкст ліста; фота У. А. Калесніка і М. Васілеўскага] / Арсень Ліс // Новы час. 2015. 15 мая (№ 19). С. 14–15.
19. Праневіч, Г. Уладзімір Калеснік: жыццё пасля жыцця / Генадзь Праневіч // Новы Час. 2015. 30 студзеня (№ 4). С. 11 (дадатак : Літаратурная Беларусь).
20. Бурдыка, В. Настаўнік творцаў : [біяграфія і творчая дзейнасць пісьменніка, літаратуразнаўца, выкладчыка У. А. Калесніка] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2014. 21 лістапада (№ 47). С. 4.
21. Паўлюкавец, А. Асоба з дабрынёй у сэрцы : Уладзімір Калеснік на сайце яго памяці / Аліна Паўлюкавец // Брестский курьер. 2014. 27 февраля (№ 9). С. 32.
22. Крэйдзіч, М. «Следующая — Колесника» : [біяграфія пісьменніка, літаратуразнаўца У. А. Калесніка] / Марыя Крэйдзіч // Брестский вестник. 2013. 15 августа (№ 33). С. 13.
23. Папко, К. Аб сабе і аб жыцці: «Гісторыя духу» Мікалая Бярдзяева і «Вопыт душы» Уладзіміра Калесніка (паводле аўтабіяграфічных кніг М. Бярдзяева «Самапазнанне» і У. Калесніка «Доўг памяці») / Крысціна Папко // Полымя. 2013. № 4. С. 111–115.
24. Мікуліч, М. Па слядах часу : перапіска Уладзіміра Калесніка і Максіма Танка / Мікола Мікуліч // Роднае слова. 2012. № 11. С. 8–13.
25. Мікуліч, М. Гісторыю твораць асобы... : перапіска Уладзіміра Калесніка і Максіма Танка / Мікола Мікуліч // Роднае слова. 2012. № 9. С. 22–26.
26. Мельнікава, З. З плеяды праведнікаў : [пра У. А. Калесніка] / Зоя Мельнiкава // ЛiМ. 2005. 6 мая. С. 13.
Дополнительные информационные ресурсы:
Уладзімір Андрэевіч Калеснік: Біябібліяграфічны паказальнік літаратуры да 100-годдзя з дня нараджэння
/Складальнік: Юркевіч Ж.В., загадчык інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела ДУК «Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С. Пушкіна»