УЛАДЗІМІР АНДРЭЕВІЧ КАЛЕСНІК. ДА 100-ГАДОВАГА ЮБІЛЕЮ

да 100-гадовага юбілею.



Біяграфія

З жыццяпісу У. Калесніка 17 верасня 1922 года – нарадзіўся ў вёсцы Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
1929–1936 гг. – вучань Ярэміцкай сямігадовай школы.
1936 г. – паступіў у польскую Навагрудскую гімназію імя А. Міцкевіча.
З 1939 года працягваў вучобу ў Навагрудскім педагагічным вучылішчы.
З першых дзён акупацыі ўвайшоў у адну з падпольных камсамольскіх арганізацый Навагрудчыны.
23 ліпеня 1942 г. у складзе падпольнай групы пайшоў у партызаны. Быў кулямётчыкам, падрыўніком, затым камандзірам узвода атрада “Камсамольскі”, які дзейнічаў у раёне Валожына і Налібок. З лета 1943 да жніўня 1944 г. – начальнік штаба атрада. Двойчы паранены.
У 1944 г. працаваў у Мірскім райваенкамаце, затым – інспектарам Мірскага раённага аддзела адукацыі.
1945–1949 – студэнт Мінскага педагагічнага інстытута.
1949–1952 – аспірант Мінскага педінстытута.
1952–1954 – загадчык кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута.
1954–1956 – старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
1956–1988 – загадчык кафедры беларускай літаратуры Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
1958 – абарона кандыдацкай дысертацыі.
1960 – сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.
1979 – прысвоена званне Заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі.
1980 – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа.
1983 – прысвоена вучонае званне прафесара.
1988 – 1993 – прафесар кафедры беларускай літаратуры Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
15 снежня 1994 – скончылася зямное жыццё У. Калесніка.



У.Калеснік. 1 клас гімназіі.
1936
Уладзімір Андрэевіч Калеснік нарадзіўся 17.09.1922 у вёсцы Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Сямікласную адукацыю ён набыў у суседніх Ярэмічах. А школу выхавання прайшоў у бацькі - земляроба, плытагона, вясковага майстра, ад якога так "пераняў спрыт да сякеры, малатка, гэбліка", што сваімі рукамі зрабіў нават скрыпку. Ён добра маляваў акварэлямі, любіў стругаць, габляваць, сам сабе лыжы рабіў, маці - чаўнакі і іншыя прылады для ткацтва. Як успамінаў сам Уладзімір Андрэевіч, ён добра вучыўся ў школе, і маці вырашыла вучыць яго ў гімназіі, хоць бацька лічыў, што гэта дарэмная трата грошай, бо ўсё роўна палякі работы сыну не дадуць, ад зямлі адарвецца, а неба не дастане. Бацька марыў, каб ён стаў плытнікам, рэтманам, каб мог на Нёмане зарабляць добрыя грошы. Бацька адвёз сына ў Наваградак, каб той паступіў у гімназію. Экзамены ў гімназіі арыентаваліся не на памяць, запамінанне фактаў, а на здольнасць да творчага мыслення, арыгінальнасць адказаў. Юны Калеснік, напрыклад, быў адзіным, хто растлумачыў, чаму мяняюцца поры года, нават схему намаляваў. Калеснік вытрымаў уступныя экзамены (а там на пяцьдзесят месцаў было дзвесце пяцьдзесят заяў) і ў 1936 г. паступіў у польскую Наваградскую гімназію імя А. Міцкевіча. З лёгкай рукі прафесара Крука захапіўся маляваннем. Самастойна вывучаў тэорыю выяўленчага мастацтва, марыў стаць крытыкам жывапісу і пісаць так, як пісалі тады вядомыя спецыялісты ў гэтай справе Віткевіч і Герсан-Дамброўская. Калі Уладзімір Андрэевіч вучыўся на трэцім курсе педвучылішча, пачалася вайна. Яна ўнесла свае карэктывы ў здзяйсненне задум юнака. 3 ліпеня 1941 г. ён прымаў удзел у стварэнні падпольных антыфашысцкіх арганізацый і баявых дружын у верхнім Наднямонні. Па даручэнню падпольнай арганізацыі працаваў настаўнікам пачатковай школы ў Некрашэвічах. Улетку 1942-га ідзе ў партызаны і ў складзе адной з баявых дружын уступае ў партызанскі атрад імя Чапаева. Быў кулямётчыкам, падрыўніком, з восені 1942 г. камандаваў узводам, праз год стаў начальнікам штаба атрада "2-гі Камсамольскі" брыгады "Камсамолец" Баранавіцкага злучэння. Удзельнічаў у дыверсіях, баях, быў двойчы паранены, — "пазнаў крайнія межы пачуццяў", але не страціў веры ў жыццё, не атупеў маральна, глядзеў на змаганне "сумленна і сур'ёзна". Юнаком спазнаўшы пекла вайны і гераічны драматызм партызанскага змагання, страту сяброў і страх смерці, меру чалавечага і нечалавечага ў самім чалавеку, У.А. Калеснік вельмі рана пачаў вымяраць сваё жыццё і ўчынкі катэгорыяй вечнага. Сябры ўспамінаюць, што Уладзімір Андрэевіч услых, на людзях рэдка згадваў партызанскія гады, хіба нейкія вясёлыя, гумарыстычныя сітуацыі: маладосць і на вайне маладосць. І толькі часам, дзе-небудзь каля цяпельца, у кампаніі блізкіх людзей боль па незваротных стратах, які ён хаваў глыбока ў сэрцы, прарываўся вонкі. Адзін з аўтараў унікальнай дакументальнай кнігі "Я з вогненнай вёскі...", ён у апошнія гады свайго жыцця пісаў і рыхтаваў для выдавецтва дакументальна-аўтабіяграфічную аповесць "Доўг памяці", прысвечаную партызанскай барацьбе ў мінулай вайне. Асобныя фрагменты якой былі апублікаваны ў перыёдыцы.

Педагагічная дзейнасць У.А. Калесніка пачалася пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі ён быў накіраваны на працу ў Луцкую няпоўную сярэднюю школу для вайсковаабавязаных. Але гэта было далёкім ад здзяйснення юнацкіх мар Калесніка, якія яшчэ ў даваенны час прывялі яго ў Наваградскае педвучылішча.


У.Калеснік – выпускнік
педінстытута. 1949 г.
Прадоўжыць вучобу ён змог толькі ў 1945 г., калі паступіў у педінстытут. У 1949 г. ён скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага, у 1952 — аспірантуру пры гэтым інстытуце і пачаў працаваць загадчыкам кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, а з 1954 г. — у Брэсцкім педагагічным інстытуце: старшым выкладчыкам, загадчыкам кафедры беларускай літаратуры. Больш за 40 гадоў аддаў ён выкладчыцкай працы ў педінстытуце Брэста. Сярод яго вучняў - вядомыя ў нашай краіне навукоўцы-беларусісты В. Ляшук, А. Майсейчык, Г. Малажай, М. Аляхновіч, І. Сацута, У. Гніламёдаў, У. Шпакоўскі, С. Рачэўскі, Г. Ішчанка, У. Барысюк, М. Новік, У. Сенькавец... За гэты час Калеснікам створана па сутнасці свая школа педагагічнага майстэрства.


У.Калеснік. Я.Брыль.
Вільня. 1951
У 1979 г. яму было прысвоена ганаровае званне Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР. Уладзімір Андрэевіч любіў выкладчыцкую работу, глыбока паважаў і цаніў працу настаўніка, выхавацеля ў школе і вучыў гэтаму іншых. Ён выхоўваў не высокімі і дзяжурнымі фразамі, а сваімі лекцыямі, сваімі кнігамі, сваім жыццём, ды так, што студэнты і калегі гэтага і не прыкмячалі. Ён імкнуўся, каб маладыя вырасталі людзьмі, і перадаваў патрэбу шанаваць сваё, бацькоўскае, родавае. Яшчэ ў пачатку 60-х г.г., калі па вобласці пачынаюць закрываць беларускамоўныя школы і пераводзіць навучанне на рускую мову, У.А. Калеснік звяртаецца да такога надзейнага і выпрабаванага сродку патрыятычнага выхавання моладзі, якім з'яўляецца краязнаўства. Уладзімір Андрэевіч арганізоўвае на выпускным курсе (заўважым, што менавіта на выпускным, каб даць студэнту-выпускніку моцны эмацыянальны імпульс) літаратурныя экскурсіі. Ён распрацаваў маршрут, які ахопліваў найбольш знакамітыя літаратурныя мясціны і помнікі дойлідства, і вадзіў па ім студэнтаў аж да канца 70-х г.г. Экскурсаводам быў заўсёды сам Уладзімір Андрэевіч. Крыху пазней па яго ініцыятыве ствараецца шэраг літаратурна-краязнаўчых стэндаў: "Яны надрукаваліся", "Пісьменнікі - госці Брэстчыны", "Шляхамі паэтаў і герояў", "Рускія пісьменнікі на Брэстчыне". Фотаздымкі да гэтых стэндаў рабіў сам Уладзімір Андрэевіч, сядзеў са студэнтамі і клеіў іх, падпісваў. Яму належыць ідэя стварэння літаратурна-краязнаўчай карты вобласці. У.А. Калеснік пачаў выступаць у перыядычным друку як літаратурны крытык, калі быў аспірантам Мінскага педінстытута. Схіляў яго да творчасці Янка Брыль, з кім пасябраваў яшчэ ў партызанах. "Прыходам у літаратуру я абавязаны перш за ўсё Янку Брылю", - напіша ён пазней у аўтабіяграфіі.


У. Калеснік. 1970-ыя гады
Першыя публікацыі Калесніка прыпадаюць на той час, калі ў савецкай літаратуры панавала т. зв. "тэорыя бесканфліктнасці", згодна якой пісьменнік пазбаўляўся права паказваць у сваіх творах адмоўныя бакі савецкага жыцця. Гэта не магло не паўплываць хоць у нейкай ступені на У.А. Калесніка як пачынаючага крытыка і літаратуразнаўцу. Першая кніга У.А. Калесніка "Паэзія змагання" і сёння ўспрымаецца як сур'ёзнае навуковае даследаванне, асабліва на фоне выданняў другой палавіны 50-х - пачатку 60-х гадоў. Яна стаіць у адным радзе з такімі даследаваннямі таго часу, як "Беларуская савецкая проза" Ю. Пшыркова, "Паэзія праўды" Р. Бярозкіна, "Сіла слова" Р. Шкрабы, "Беларуская байка" Я. Казекі.На першую кнігу У.А. Калесніка адгукнуліся часопісы "Вопросы литературы", "Маладосць", газета "Літаратура і мастацтва". У асобе яе аўтара ў беларускае літаратуразнаўства ішоў удумлівы даследчык заходнебеларускай літаратуры. Жыццёвы вопыт, добры мастацкі густ, эрудыцыя абумовілі тое, што з самага пачатку сваёй творчай дзейнасці У.А. Калеснік не апынуўся ў рэчышчы дагматычных схем часу. Нярэдка перамагаючы сябе, ён рашуча ад іх пазбаўляўся, імкнуўся толькі да праўды, якой яна яму бачылася асабіста. Два гады пасля аспірантуры У. Калеснік працаваў загадчыкам кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, у 1954-м стала пасяліўся ў Брэсце. Працуючы ў тутэйшым педінстытуце, стаў кандыдатам навук, загадчыкам кафедры, прафесарам, заслужаным работнікам вышэйшай школы Беларусі. Значна ажывіў літаратурнае жыццё на Берасцейшчыне. Доўгі час кіраваў літаб'яднаннем пры абласной газеце "Зара", быў першым кіраўніком абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў. Жывучы ўдалечыні ад сталіцы, плённа супрацоўнічаў з інстытутам літаратуры Акадэміі навук, з'яўляўся членам вучонага савета, падрыхтаваў шэраг раздзелаў для акадэмічных выданняў. У.А. Калеснік — аўтар больш чым дзесяці кніг літаратурна-крытычных нарысаў, літаратурных партрэтаў, дакументальна-мастацкіх аповесцяў, палемічных артыкулаў, рэцэнзій, падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ. Агульная колькасць публікацый - больш за шэсцьсот. Шырокі тэматычны абсяг: фальклор, заходнебеларуская літаратура, беларуская старажытная літаратура, постаці Скарыны і Гусоўскага, Купалы і Жылкі, Танка і Брыля, сучасная паэзія, пераклады беларускай паэзіі на польскую мову, творчасць асобных украінскіх, польскіх майстроў слова. У друку з літаратурна-крытычнымі, літаратуразнаўчымі і дакументальнымі творамі выступае з 1953 г.


У.Калеснік. 1980-ыя гады
Выдаў кнігі "Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура" (1959), "Час і песні" (1962), "Зорны спеў" 1975), "Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі" (1977), "Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці" (1981), "Лёсам пазнанае: Выбраныя літаратурныя партрэты" (1982), "Тварэнне легенды" (1987), "Янка Брыль: Нарыс жыцця і творчасці" (1990), "Усё чалавечае" (1993). Адзін з аўтараў "Гісторыі беларускай савецкай літаратуры" (1964), "Истории советской многонациональной литературы" (1971), "Истории белорусской советской литературы" (1977), а таксама вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для педінстытутаў і універсітэтаў. Напісаў дакументальныя творы "Аповесць пра Таўлая" (часопіс "Полымя", 1964-1965), "Пасланец Праметэя" (1984), сумесна з А. Адамовічам і Я. Брылём кнігу "Я з вогненнай вёскі..." (1975).

Склаў зборнікі паэзіі Заходняй Беларусі "Сцягі і паходні" (1965) і "Ростані волі" (1990). Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, "Знак Пашаны", Дружбы народаў, ордэнам Францыска Скарыны, медалямі. Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1979). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у напісанні двухтомнай "Истории белорусской дооктябрьской литературы" і "Истории белорусской советской литературы". Памёр 15 снежня 1994.




Творчасць У. А. Калесніка

Асноўныя навуковыя працы
Літаратурныя творы
Вершы У. А. Калесніка

Канечне ж, гэта неспадзяванка і нават маленькая сенсацыя – нікому невядомыя вершы вядомага крытыка і літаратуразнаўцы Уладзіміра Калесніка, якія ён пачаў запісваць у спецыяльна прыгатаваную для гэтага акуратную, немалога фармату запісную кніжку недзе яшчэ ў першай палове 50-х гг.
Вершаў няшмат. Усяго іх дванаццаць. Пра тое, што масціты вучоны і крытык, маючы безліч творчых захапленняў, пісаў яшчэ і вершы, акрамя ягонай жонкі Зосі Міхайлаўны да самага апошняга часу ніхто ніколі не чуў і нават не здагадваўся. Сам аўтар, маючы ўжо рэнамэ саліднага вучонага і літаратара, сваім паэтычным практыкаванням таксама, відаць, не прыдаваў асаблівага значэння і публікаваць не збіраўся. Ды і наўрад ці гэта было магчыма на той час па ідэалагічных меркаваннях…
І вось трымаю іх у руках і дзіўлюся: пра крытыкаў звычайна гавораць як пра творцаў, якія не адбыліся, не здзейсніліся… А тут у большасці не проста добрыя, але моцныя вершы, у якіх нязвыклыя для таго часу адчуванне ўнутранай свабоды і творчай разняволенасці, інтэлектуалізм і філасафічнасць, якія стануць знакавымі для беларускай паэзіі толькі ў другой палове 60-х гг.
Падрыхтаванаму чытачу няцяжка будзе заўважыць у вершах У.Калесніка той самы дух свабоднай творчай асобы, які віраваў і ў ягоных крытычных і публіцыстычных артыкулах і навуковых працах, поўных эмацыянальнага запалу, палемікі, гуманістычнага пафасу, якія нямала паспрыялі тагачаснай нашай паэзіі ў пошуку і асваенні ёю новых інтэлектуальных і эстэтычных вышынь.
Але ёсць і розніца: вершы У.Калесніка – безцэнзурныя, бо пісаліся не для друку, былі выяўленнем унутранага свабоднага пачуцця і мыслі аўтара. Бо не даравалі б былому партызану ні цікаўнасці да філасофіі Ніцшэ (“Чытаючы Ніцшэ”), ні смелых высноў аб “азіятчыне” крамлёўскіх уладароў, пад гнётам якіх “трывае Русь ужо семдзесят гадоў” (“Жалобныя рэфлексіі”).
Цяпер асабліва выразна разумееш, што арыгінальны мастак, свабодны творца ўвесь час канкурыраваў і спрачаўся ў ім з марксісцкім вучоным і крытыкам, а ўласная, няхай і несістэматычная паэтычная практыка, як нішто іншае, дапамагала разбураць нарматыўныя ідэалагічныя ўстаноўкі і стэрэатыпныя ўяўленні аб змесце, формах і межах паэзіі, адстойваць і сцвярджаць выключнае права паэта на свабодны пошук і творчае самавыяўленне. І хоць паэзія, (дарэчы, як і жывапіс, разьба па дрэве, фатаграфія і інш.), не стала для Уладзіміра Андрэевіча асноўнай сферай творчасці, сам факт існавання вершаў і іх даволі высокі мастацкі ўзровень красамоўна сведчаць аб універсальнай і разнабаковай творчай адоранасці гэтага выдатнага творцы і дасканалага крытыка, якому давяралі свае таямніцы музы самых розных мастацтваў.
Тэксты ягоных вершаў, якія друкуюцца тут упершыню, падаюцца паводле арыгіналаў, якія захоўваюцца ў хатнім архіве жонкі пісьменніка Зосі Міхайлаўны Калеснік.

(Генадзь Праневіч)




Асноўныя навуковыя працы

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд: [Падручнік для філал. фак. пед. ін-таў/ М. М. Грынчык, У. А. Калеснік, У. Г. Кароткі і інш.]; Пад рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча.-Мн.: Выш. шк„ 1985.— 336 с.

У агульных раздзелах прасочваецца шлях зараджэння, станаўлення і развіцця беларускай літаратуры старажытнага перыяду (XIY—XVIII ст.), У манаграфічных — творчасць найбольш значных пісьменнікаў — Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага, М. Сматрыцкага, А. Філіповіча, Сімяона Полацкага. Асобна вылучана перакладная літаратура перыяду старажытнай Русі і XV—XVII ст.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд: Вучэб. дапам. для філал. фак. пед. ВНУ/ М. М. Грынчык, У. А. Калеснік, У. Г. Кароткі і інш.; Пад рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. — 4-е выд. стэрэатып. — Мн.: Выш. шк., 1998. — 351 с.

У агульных раздзелах прасочваецца шлях зараджэння, станаўлення і развіцця беларускай літаратуры старажытнага перыяду (XIV—XVIII ст.)» У манаграфічных — творчасць найбольш значных пісьменнікаў — Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага, М. Сматрыцкага, А. Філіповіча, Сімяона Полацкага. Асобна вылучана перакладная літаратура перыяду Старажытнай Русі і XV—XVII ст.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд: Вучэб. дапам. для філал. фак. пед. ВНУ / М. М. Грынчык, У. А. Калеснік, У. Г. Кароткі і інш.; Пад рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. — 3-е выд. стэрыятып.—Мн.: Выш. шк., 1997.— 351 с.

У агульных раздзелах прасочваецца шлях зараджэння, станаўлення i развіцця беларускай літаратуры старажытнага перыяду (XIV—XVIII ст.)» У манаграфічных — творчасць найбольш значных пісьменнікаў — Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага, М. Сматрыцкага, А. Філіповіча, Сімяона Полацкага. Асобна вылучана перакладная літаратура перыяду Старажытнай Pyci 1 XV—XVII ст.
Першае выданне выйшла ў 1986 г.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Калеснік Ул. Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці. Мн.: Маст. літ., 1981.— 189 с., 4 л. іл.

У кнізе Уладзіміра Калесніка разглядаецца жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларуеі Максіма Танка, аналізуюцца многія вершы і паэмы, даследуецца паэтычнае майстэрства.
Кніга ў першую чаргу адрасуецца выкладчыкам беларускай літаратуры, студэнтам, школьнікам.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Калеснік У. Янка Брыль: Нарыс жыцця і творчасці: Для сярэд. і ст. шк. узросту.— Мн.: Нар. асвета, 1990.-256 с.: іл.— (Нар. пісьменнікі БССР).

У кнізе глыбока аналізуецца творчасць выдатнага майстра беларускай прозы Янкі Брыля, раскрываюцца адмотнасць яго таленту, вытокі творчасці. Адрасавана вучням і шырокаму колу чытачоў.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Калеснік Ул. Зорны спеў. Літ. партрэты, нарысы, артыкулы. Мн., «Маст. літ.», 1975 г.

У кнігу увайшлі літаратурныя партрэты М. Танка, Я. Брыля, заходнебеларускіх пісьменнікаў. Зацікавяць чытача артыкулы пра паэму Гусоўскага «Песня пра зубра», пра польска-беларускія сувязі, пра літаратурную Брэстчыну.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Калеснік У. Тварэнне легенды.: Літ. партрэты і нарысы.— Мн.: Маст, літ., 1987.— 431 с.

Новая кніга вядомага літаратуразнаўца У. Калесніка прысвечана Ф. Скарыне, М. Гусоўскаму, Я. Купалу і іншым выдатным постацям беларускай культуры і літаратуры.
Кнігу яднае пытанне пра ўдзел мастакоў слова ў тварэнні нацыянальна-вызваленчай і рэвалюцыйнай свядомасці — духоўнай асновы адраджэння і гістарычнага ўзыходжання народа. Вызваленчыя ідэі часта прымаюць у мастацкіх творах вобразную форму міфаў, легенд, сімвалаў — адсюлъ і назва кнігі. Аўтар спрабуе выявіць сацыяльныя, этычныя i эстэтычныя ідэалы, якія будзілі беларусаў, вучылі станавіцца народам карысным у свабоднай сям'і чалавецтва.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Калеснік У. Усё чалавечае: Літ. партр., арт., нарысы.— Мн.: Маст, літ., 1993. — 381 с.

Кнігу вядомага літаратуразнаўды складаюдь партрэты і эсэ, прысвечаныя дзеячам беларускай культуры і літаратуры — Р. Шырму, В. Таўлаю, У. Караткевічу, а таксама мастацкаму слову Я. Брыля, А. Разанава, Н. Мацяш, А. Карпюка.
Асаблівую цікавасдь уяўляе нарыс «Пражскі эпісталярый», у якім аўтар дае шырокую панараму літаратурнага, культурнага і палітычнага жыцця Беларусі 20—30-х гг. і ўдзелу ў ім літаратараў, асветнікаў, палітыкаў, такіх, як У. Жылка, А. Луцкевіч, I. Дварчанін, Т. Грыб і інш.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Калеснік У. Лёсам пазнанае: Выбр. літ. партрэты і нарысы.— Мн., Маст, літ., 1982.— 558 с., 8 л. іл., 1 л. партр.

Кніга складаецца з выбраных літаратурных партрэтаў і нарысаў, прысвечаных пісьменнікам, якія пачыналі свае шляхі ў былой Заходняй Беларусі. Чытач знойдзе тут партрэты Гальяша Леўчыка, Міхася Васілька, Алеся Салагуба, Міколы Засіма, нарысы і эсэ пра Піліпа Пестрака, Максіма Танка, Янку Брыля, а таксама пра ўкраінскага паэта Аляксандра Гаўрылюка і польскага пісьменніка і перакладчыка Яна Гушчу, чыя дзейнасць пралівае святло на наша творчае пабрацімства.
Усе тэксты дапрацаваны і папоўнены новымі фактамі.




Літаратурныя творы

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Адамовіч А. Я з вогненнай вёскі...: Для ст. шк. узросту / А. Адамовіч, Я. Брыль, У. Калеснік. — Мн.: Маcт, літ., 2001. — 446 с. — (Школьная бібліятэка).

Гэта кніга-дакумент, у якой сабраны запісаныя аўтарамі на працягу 1970—1973 гадоў сведчанні ўцалелых жыхароў з многіх беларускіх вёcак, спаленых фашыстамі разам з людзьмі.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Адамовіч A. і інш. Я з вогненнай вёскі.../Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік.— Мн.: Маст. літ., 1983.—439 с., іл., 16 л. іл.

Гэта кніга-дакумент, у якой сабраны запісаныя аўтарамі на працягу 1970—1973 гадоў сведчанні ўцалелых жыхароў з многіх беларускіх вёcак, спаленых фашыстамі разам з людзьмі.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Адамовіч А., Брыль Я., Калеснiк Ул. Я з вогненнай вёскі... Мн., «Маст, літ.», 1975. 448 с. з іл. і 2 гібкімі пласцінкамі.

Гэта кніга-дакумент, у якой сабраны запісаныя аўтарамі на працягу 1970—1973 гадоў сведчанні ўцалелых жыхароў з многіх беларускіх вёcак, спаленых фашыстамі разам з людзьмі.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
У. Калеснік. Доўг памяці. - Брэст: ААТ «Брэсцкая друкарня», 2005 -548 с., фотаздымкі.

Кнігай успамінаў «Доўг памяці» У. Калеснік пашанотна сплачвае доўг сваім бацькам, сялянам-працаўнікам, якія марылі бачыць сына адукаваным, настаўнікам, што абудзілі ў яго душы прагу пазнання і дар прыгажосці, якія сам У. Калеснік шчодра сеяў на палетку беларускай філалогіі, у сэрцах многіх пакаленняў вучняў і паслядоўнікаў... Але найперш яго кніга - помнік юнакам і дзяўчатам, якія разам з ім з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны баранілі Бацькаўшчыну і гінулі за яе.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Пасланец Праметэя: Кніга пра Уладзіміра Калесніка. [успаміны, эсэ, артыкулы, нататкі, мініяцюры, вершы/ Рэдкал.: Г.М. Праневіч (гал. рэд.) і інш. Уклад. 3. М. Ка-леснік, М. I. Новік, Г.М. Праневіч]; - Брэсц. дзярж. ун-т імя А. С. Пушкіна, Навук.-асветны цэнтр імя У. Калесніка. -Брэст: Выд-ва БрДУ, 2007. В 388 с., фотаздымкі.

Кніга прысвечана памяці Уладзіміра Калесніка, вядомага вучонага і пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Коласа. У кнізе запамінальна і ярка, старонка за старонкай - праз успаміны блізкіх людзей, сяброў-партызан, піеьменнікаў, выкладчыкаў і былых студэнтаў, літаратурна-крытычныя эсэ, артыкулы і мастацкія творы - раскрываецца непаўторная асоба, багатая жыццёвая і творчая біяграфія аднаго з выдатнейшых людзей Беларусі другой паловы XX стагоддзя.
Адрасавана шырокаму колу чытачоў.







Вершы У. А. Калесніка

* * *
Дзве радасці ведае свет:
Адна ў агні спраў
добрых
і злых
гарыць – не згарае.
Другая
возерам у ціхі дзень
на неба глядзіць –
не мігае,
халодная, лагодная,
дабру і злу чужая.

* * *
Робіцца млосна мне,
Ныюць-гараць раны.
Раніцай роснаю
Панясу млосць сваю
у лясы пад курганы.
Пад пяском-дзірваном
Спяць сябры-партызаны.

ЖУРАВЕЛЬ
Трывожна, пранізліва, страшна
крычаў журавель,
ад стаі
адстаўшы.
Гэта ён дзесьці ў лёце высокім
край хмары снегавой
знячэўку крануў крылом.
І з тонкага горла сам
вырваўся сполаху
енк немы:
"Здзек зiмы
наблiжаецца –
ратунку!"

* * *
Хату старую бяроза вартуе
Кволае звесіўшы вецце,
Золатам лісця цярушыць
На шэрую кепку страхі.
Так чараўніца мак сыпле
На землю, людзям на сон.
Белая ножка бяссіллем
павабна сагнута,
Як у дзяўчынкі, што ветла
прысела ў паклон,
нясмела вітаючы брата-бадзягу
з далёкіх і страшных дарог.
Як не ўздыхнуць тут з палёгкай,
прыйшоўшы да роднае хаты,
да цішыні і спакою бярозы
з цяжкіх шалёных дарог.

* * *
Ты на сустрэчу мне не вышла,
А я чакаў, а я шукаў…
І сколькі раз за гэты вечар
Цябе ў натоўпе сустракаў.

* * *
У кожнай смуклай і прыгожай
Тваіх шукаў, знаходзіў рыс,
Аж покуль маладзік з адчаю
На нізкім голлі не павіс.
Я ў горы павярнуў дахаты,
Ды не было спакою мне:
Цябе шукаў я аж да рання
У соннай яве і ў паўсне.

ЧЫТАЮЧЫ НІЦШЭ
Усё нахабней я дражню свой лёс,
А ён буркне, як стары пёс.
І тут жа дрэмле, жмурыць вейкі –
Бяскарна мне даруе здзекі, –
Уздымайся, самалюбец, да нябёс,
Бо да дабра і зла прытуплена ўвага.
Няўжо жыцця разбіта раўнавага?

ЖАЛОБНЫЯ РЭФЛЕКСІІ
У камунізм імкнулася фантазія,
Даверліва ляцела ў даль вякоў,
Але знянацку пасць крывавую
Раскрыла сонна Азія –
Зяўнула старчаю заразаю:
– Спыніся, Русь, на семдзесят гадоў!

ЯК ГЕРКУЛЕС
Як Геркулес Аморалу,
Пасадзіўшы цябе на калені,
Ніткі праду…
З туману ўспамінаў,
Нібыта з воўны авечай,
Белай і цёмнай, –
То будзе посцілка нам для кахання.
Ніткі праду –
З дзікіх сваіх пажаданняў,
Як з жорсткіх канопляў,
Кастравых і моцных.
То будзе страсці вяроўка,
Якою надзейна прывяжаш
Свайго валацугу.
Разам прадзем
Ніткі з нашых надзей,
Як з недапрадку вясёлкі, –
То будзе сцяг наш кахання і шчасця.
Яго мы ўздымем
Над вогнішчам родным.

ДАРОГІ ЮНАЦТВА

Дарога юнацтва!
Ты роўная – простая
Саломкай праменняў
Раўнютка засланая.
Хто ж-та заслаў цябе?
Маці, якая ніколі не можа паверыць
Што сын ужо ходзіць, не падае?
Бацька, што толькі на словах
Гразіцца пусціць свайго сына
Самай цяжкою дарогаю?
Можа, дзяўчына,
Што ў снах паяўляцца ўмее
Такой чараўніцай з матчынай казкі?
А, можа, уся гэта дарога –
З праменняў, з вясёлкі
Казачны экскалатар –
Толькі прыснілася ноччу купальскай.
Угору вядзе, да вяршынь,
А лёгенька крочыцца –
Нібы калачык з горачкі
Коціцца.

ЖЫТА
У годы чорныя фашысцкае навалы
Мы жыта сеялі каля парогу хат,
бо поле жытняе і “схрон”, і спрат
для гневу справядлівага, якім пылала
Радзіма-паланянка, Беларусь.
І кожны раз, як падыходзіла блакада
І ўнук, і дзед у жытнёвы лёс зашыцца лез.
І жыта ўсіх бязбройных прытуляла
Усяму народу ратавала жыццё,
Не быўшы нават хлебам ці куццёй.
Жыццё і жыта розныя два словы,
а выстралілі з корня аднаго,
наш продак словатворца адмысловы,
даваў паняццям назвы о-го-го!
Перасыпаў іх дбайна парастак славянства
са жмені ў жменю і выдзьмухваў пыл,
а потым, нібы пацеркі ружанца
перабіраў, не шкадаваў ні часу, а ні сіл.
Ён верыў у сябе, у доўга-доўгалецце
Зямлі і Сонца, жыта і жыцця,
Вясной кідаў зярняты ў зямлю-маці
ад чорных сіл шаптаў свае закляцці,
каб дзетак сыціла крупяная куцця.
Матычкай перапешчана, паліта потам
Дзірванна-непакорная ралля
яму радзімай любай стала потым
і хараством дзівосным расцвіла.
Драпежны паляўнічы – зверагон
Стаў хлебаробам аж да скону дзён.
Спрадвеку дружба жыта і жыцця,
Сахі і рук, зярнят і роднай глебы
ты корміш нас усіх духмяным хлебам,
і хлебам чорствасці штодзённай
і тым святочным хлебам пачуцця.




Вершы, прысвечаныя Уладзіміру Калесніку

Алег Лойка
ЗАХОПЛЕНЫ ПРАФЕСАР
Светлай памяці
Уладзіміра Калесніка

Ён быў у захапленнях,
Нібы ў лусцы стронг, быў:
Красу ўвасабленняў,
Як белы свет, любіў.
І бачыў тыя пальчыкі,
Што бачылі яе,
Мо крышачку зухвальчыкі,
Аднак красе свае.
Сам меўшы іх, не імі
Ён цешыўся ўвесь век,
А перш за ўсё чужымі,
Не даўшы іх на здзек.
Ён, нібыта асэсар,
Красу ў прыгон цугляў, –
Захоплены прафесар
Сабою захапляў.

Алесь Каско
ПЕРАЕМНАСЦЬ
У.А. Калесніку

“Нялёгка будзе маладым,
калі бывалыя салдаты
цераз мяжу апошняй даты
ў легенды сыдуць назаўжды...”
Нам кажуць так не ўпершыню,
І азіраемся ў трывозе
На ўладкаваных пры абозе,
далекавата ад агню.
Надзеі мала,
пабягуць...
Агонь – ён не для ўсіх стыхія.
І ўсё важней нам: хто, якія –
у злітным, шчыльным ланцугу?
Яшчэ ўзмужнелыя не ўсе,
Не ўсе напоўнены адвагай,
затое – вераю
і прагай
служыць Радзіме і Красе.
Ёсць, дзякуй богу, і цяпер
каму павесці за сабою
і лініяй перадавою
трымаць аголены свой нерв.
Яно вядома: не ў вайну,
тут іншы фронт...
А ўсё ж ці проста
ўставаць і крочыць поўным ростам,
браць і адстойваць вышыню?
І калі цяжка – кожны раз
нам свецяць лёсы агнявыя,
каб ведалі: не бог нас крые –
салдаты прыкрываюць нас.
1996

Анатоль Дэбіш
РАЗВІТАЛЬНЫ САНЕТ

Жыццё – як зорка;
блісне сярод хмар
І згасне ў цемры ночы
безнадзейна,
Пакінуўшы на межах
ніў завейных
Зярняткі слоў і
мудрасць ясных мар.
Зазалаціцца пэўным днём
абшар
Цяжкім калоссем справаў
цудадзейных,
Усе задумы выспеюць і дзеі
І высвецяць прарока
думны твар.
Я ведаю, цяпер і праз вякі
І Вас чакае час і лёс
такі –
Аратая, настаўніка, прарока.
Адыдуць прэч і боль,
і тлум журбы.
Не счэзне зерне
Вашае сяўбы, –
Жытнёвым словам
зашуміць высока!

Васіль Жуковіч
МАЙМУ НАСТАЎНІКУ

З тым горадам,
дзе, як паводка,
пятнаццаць год
маіх сплыло,
было развітвацца
мне горка,
не толькі сумна
мне было.
Там з задушэўнымі
сябрамі
дзяліў я радасці свае,
там быў я
зроднены з барамі,
дзе крона
сонечна пяе.
...Цякла бяседа
на змярканні.
Калі ж настаў
расстання час,
мой голас выдаў
хваляванне,
як нельга
выдаць напаказ.
І ты мяне,
як бацька сына,
настаўнік,
к сэрцу прыгарнуў,
перад нялёгкай
пуцявінай
маю ўпэўненасць
вярнуў.
Цягнік
праз ноч ляцеў.
Маланкі
красалі
ў цемрыве святло.
А я ўслухоўваўся
да ранку
у сэнс тваіх
нядаўніх слоў.
Настаўнік мой,
харошы самы,
чамусьці гэтак
часта сню,
што ўсё яшчэ здаю
экзамен,
хвалююся,
бы ўпершыню.
1995

ТРЫВОЖНАЯ ВОСЕНЬ
Смяротна хворы
добры мой настаўнік,
як свечка, жоўты, як ўвосень ліст;
уратаваць яго ніхто не ў стане,
а жыццялюб такі ж, як быў калісь.
Агонь жыццёвы зводзіцца павольна,
трымаецца, як прысак у кастры.
Прафесар, ён яшчэ на жарты здольны,
як завітаюць вучні ці сябры;
падобна, не баіцца лютай смерці,
яе так часта бачыў на вайне.
Магутны Бог, не дай пакуль памерці,
дапамажы яму, пачуй мяне!
Ён майстра непаўторна-адмысловы,
спяшаецца, асільваючы боль,
праўдзівыя знайсці такія словы,
каб выказаць бязмежную любоў;
шмат бачылі праніклівыя вочы,
пачуццяў сэрца вынасіла шмат;
паспець сказаць павінен ён да НОЧЫ,
у гэты – мо апошні – лістапад...
Рука пяро трымае, думку – памяць,
яшчэ ў душы гарыць святы агонь.
Сустрэцца з ім лячу праз лісця замець;
ах, лістапад, не забірай яго!
Лістапад 1994

БУДАЎНІЧЫ БУДУЧЫНІ
Паміж Мінулым ды Будучым
мінаючы ці адмяняючы дробязнае,
Чалавек будуе свет;
самае каштоўнае
пераносіць з Мінуўшчыны ў Будучыню:
Чалавек – будаўнічы Будучыні.
Памяць і Любоў – магутныя крылы –
дазваляюць яму
сваё цела
паставіць на службу Духу,
службу верную,
самаахвярную.
Калі на Свет Чалавека
насоўваецца цяжар цемры,
запальваецца свечка цела,
і цемра, разгубленая, марудзіць;
цемра замірае прад святлом.
Цемра памірае перад Духам.

Калі згасае свечка цела,
на зямлі застаецца святло
з крыламі Любові і Памяці.
І з рысамі Мінулага пазнаюць людзі Будучае.
Гэта – змест, гэта – сэнс,
гэта – прыклад служэння
(для сучаснікаў і нашчадкаў).
Снежань 1995

* * *
Свет хісткі і век наш кароткі;
глядзіш – і палічаны дні, –
пара адпраўляцца да продкаў,
у край незямной цішыні.
Там – вечнасць... Якая там вечнасць,
для нас таямніца сама...
Што ж тут, у жыцці хуткацечным?
Вясна, лета, восень, зіма?..
Шукаю, шукаю няўтомна
ў мурашніку сэнс і ў гняздзе...
А як жа стварае грунтоўна
сябе чалавек між людзей!
Жыцця рухавік незалежны
ад нас,
толькі, што ні кажы,
ў руках мысляра непазбежна
яго дасканаласць душы.
Снежань 1995

* * *
14 снежня 1995 года,
у дзень І Мемарыяльных чытанняў
у Берасці
Так нязмушана, шчыра, свабодна
гаварыла сябрына пра Вас,
Уладзімір Андрэевіч, родны!
Заўтра – сумная дата якраз.
Вобраз Ваш
у развагах стваралі
не прыгладжана-посны – жывы.
Калі чулі ўсё,
ці не назвалі
нас, аднак, пашахонцамі Вы?

* * *
Зося Міхайлаўна – Ваша паплечніца –
хутка сівець пачала.
Што, каб яшчэ ды не клопаты вечныя?
Самаахвярна шчыруе, сардэчная,
Працалюбівая, быццам пчала.
Усё на высокай любові трымаецца;
вернасць – адданая любові сястра,
з Вамі ўсё Ваша любімая раіцца;
век ёй тужыць, стаўшы белаю чаіцай,
покуль не прыйдзе СУСТРЭЧЫ пара.
17 снежня 1995

* * *
Прыроды зімовае ззянне –
пачатак пагожага дня –
у гэта журлівае ранне
душой не адразу прыняў.
У час, калі свет чалавечы
ішоў – памінальна – са мной,
здавалася мне недарэчнай
усмешка прыроды самой.

Падумаў жа:
ў ззянні прыроды,
душа я г о зліта з якой,
ёсць нешта ад чуйнай турботы
і штось ад усмешкі жывой...

Пачаўся дзень белы-бялюткі,
дзень снежаньскі – сонца ды снег.
З імглой натуральнага смутку
душы далягляд паяснеў.
15 снежня 1995

Кастусь Жмінько
ІСЦІНА
Шукайма ісціны ў патрэбе
пазнання свету і самога сябе.
У. Калеснік


Так блізка лета да журбы.
Мярэжы павуціння.
На Спаса скокну па грыбы,
Згублюся ў дымцы сіняй.
І першы з гумарам крумкач
Між дрэвамі густымі
Мне згушкае на золку плач
Арэлямі старымі.
Звінецьме ў верасе пчалой
Шчымлівая мінуласць.
Дакор, адчай і неспакой
Пачую ў звоне-гуле.
Вуголле згадак марны лёс
Мне на душу абрыне.
Што век нясе, што я прынёс
Пакутніцы-краіне?..
..Пайду назад, да бальшака:
Няма. Хвіліна страху...
Кранецца мудрая рука:
– Твой шлях ёсць пошук шляху.

Мікола Аляхновіч
З надзеяй, любоўю і вераю –
былінка ў сусвеце людзей –
спакон і заўсёды верую:
ёсць ранак, то будзе і дзень.
Не кожны трымаецца вернасці –
прадажны, няверны час!
Ні веры, ні страху, што вернецца
любоў і надзея да нас.
Спыніцца б – часу не дадзена.
Нявер’е – хоць гвалт крычы!
Жыццёвае веры прадзіва
замацаваць бы...
Чым?!
Надзея на кон пастаўлена...
Хто да чаго дабяжыць...
Ты не дазволь, настаўнік, нам
без веры
ў свята
жыць!

Мікола Пракаповіч
ШЛЯХ

Мы шлях выбіралі самі,
Акрыленыя яшчэ...
У вочы ўзіралася Памяць:
Усё чалавечае – з вамі?
І мы не хавалі вачэй.
Быў шлях той – на ўсіх адзіны,
Ад родных сівых муроў...
Гукала Пагоню сябрына,
Вянчаліся мы з Айчынай
Ля чыстых купальскіх кастроў.
Рамантыкі і паэты,
Забыліся мы пра час
І сплочвалі поўніцу свету
За веру, што будзе гэтак:
Пачуе Айчына нас.
Валошкі ў прыбітым жыце –
Нямая туга ў вачах, –
Куды ж мы прыйшлі, скажыце,
І колькі высокіх жыццяў
Запатрабуе Шлях?

Міхась Рудкоўскі
МОЙ ДЗЕД БЫЎ СЕЛЬСКІМ КАВАЛЁМ

Мой дзед быў сельскім кавалём,
кавальскай справы каралём:
калі каваць – ужо каваў,
не ў хаце – ў кузні начаваў,
а баляваць – дык баляваць
і дзень, і два, і тры, і пяць.
Стары, а сіла ў руках:
рукі ўзмах – душы размах.
Спакойна дзед мой паміраў,
не паміраў, а дагараў,
не дагараў ён, а згараў,
як вугаль ў горне.

Папрасіў:
– Вады, унучак, прынясі,
усё ў грудзях маіх пячэ...
Прынёс. Ён выпіў.
– Мы яшчэ
з табой, унучак, будзем жыць,
каваць плугі... Ну, ты бяжы –
гуляй... я ж трохі прыкархну...
І я памчаўся ў сінь-вясну,
а ён заснуў... навек заснуў...
Сякеры гахкалі ў лясах,
звінела ў лугах каса,
што дзед загартаваў;
падковай высякаў агонь
на кіламетры сотым конь,
што дзед мой падкаваў.
А вечарам з падхмарных стром
прагрукатаў над кузняй гром,
і, зломленыя ў крыле,
маланкі ўпалі ў траву...
_____________
Яшчэ і сёння на сяле
нас Кавалёвымі завуць.
Мой дзед быў сельскім кавалём,
кавальскай справы каралём.

Ніна Мацяш
СА ШЧЫМЛІВАЙ УДЗЯЧНАСЦЮ...

Апошняя мая размова з Уладзімірам Андрэевічам адбылася за дзесяць дзён да Ягонага адыходу. На мой званок у Брэст тэлефонную трубку, як зазвычай, падняла Зося Міхайлаўна. Уладзімір Андрэевіч, пачуўшы ейнае вітанне са мной, сам, хоць я й пярэчыла, прасіла Зосю Міхайлаўну не турбаваць Яго, падышоў да тэлефона. Ягоны кволы, страшэнна стомлены працяглай пакутаю голас на гэты раз ужо не ўтрымваў аніякай надзеі на палёгку. “Хутчэй бы ўсё гэта ўжо скончылася”, – адзіная фраза, датычная ўласнага самапачування, якую гэтым разам дазволіў сабе Уладзімір Андрэевіч, і тут жа скіраваў усю ўвагу на мяне, распытваючы, што я раблю, над чым працую. Я расказвала Яму пра нямецкую паэтку Хрысціну Лавант, пра свае пераклады з ейных кніжак і са шчымлівай удзячнасцю адчувала, якой неадменна шчырай, спагаднай зацікаўленасцю да кожнага майго творчага руху ўсё яшчэ поўнілася душа Настаўніка. “Працуй, Ніначка, працуй. Творчасць – адзінае, што тут вартае нашых высільванняў да рэшты, да канца”. На маё абяцанне даслаць Яму будучую кнігу з надзеяй на заўжды жаданы, бо справядлівы і мудры, водгук Настаўніка Ён прамаўчаў: Ён ужо ўсё ведаў пра свой побыт на гэтым свеце...

Я праз цябе зледзянела,
я праз цябе згарэла,
ты стаўся чыстцом маёй плоці,
ты расцёр мой пірог велікодны,
ты завініўся мне ўваскрэсеннем.
Жалюся я Мілавіцы вячорнай,
жалюся я Мілавіцы світаннай:
ніколі не буду святлінкай
прад сонцам,
а былінкай на цёмным баку
месяцовым,
дзе ўзыходзяць сумлення
згрызоты.
Што ў табе робіць хлеб
беднай душы маёй,
што ў табе робіць
мой напой памінальны,
каму дазволена зараз табе
пячы ды марозіць,
каму дазволена ісці праз
твой чысцец?
Вось я ад цябе й паела,
вось я ад цябе й папіла,
вечна будзе прасветленай
ува мне тая косць,
што пірог велікодны
твой сузірацьме.
(Хрысціна Лавант)
СТУДНЯ
Піць,
Не толькі вуснам,
Сэрцу піць.
Кожны сам сваю
капае студню.
Дзе ж мая крынічка
спіць?
Важкі, вязкі глей
далоні студзіць.
Піць.
Каб не адной.
Яшчэ кагось,
Шчэ адну хоць
Блізкую мне душу
Напаіць з калодзежа
майго.
Да крынічкі я дабрацца
мушу!
Уздыхну, шчаслівая,
тады,
Праз гады дарогу
пацалую,
Прыпаду да ломкае
вады,
Смагу наталю
І... засмуткую.

Святлана Варонік
У Верасня – душа паэта.
Ля вогнішча пагрэецца душа...
І не адна
яна вандруе і шукае,
маўчыць, гукае...
Чуе Зорны Спеў...

* * *
У паэта – сумота:
не пішуцца вершы...
Сівеюць скроні, а ты –
не першы...
Падыйшоў малады Калеснік,
падварушвае вогнішча...

* * *
Майстар і Маргарыта...
Скарыну пра Полацак сняцца сны.
Сняцца сыны...
Прагнучы Прагі – чытаю-п’ю:
“Понеже от прирожения...”

* * *
Растуць з зямлі камяні
самотна-маўкліва...
Не дзіва...
Расце і магільны камень,
і той, што кладуць у падмурак...
Расце каля ганку памяць...

* * *
Захочаш у далонях патрымаць
сярод зімы халоднае
валошкі...
І ад галінкі моднае ялінкі
пачуеш пах
Купалля і Дзядоў...

* * *
Дзве радасці ведае свет:
Адна ў агні спраў
добрых
і злых
гарыць – не згарае.
Другая
возерам у ціхі дзень
на неба глядзіць –
не мігае,
халодная, лагодная,
дабру і злу чужая.

* * *
Робіцца млосна мне,
Ныюць-гараць раны.
Раніцай роснаю
Панясу млосць сваю
у лясы пад курганы.
Пад пяском-дзірваном
Спяць сябры-партызаны.

ЖУРАВЕЛЬ
Трывожна, пранізліва, страшна
крычаў журавель,
ад стаі
адстаўшы.
Гэта ён дзесьці ў лёце высокім
край хмары снегавой
знячэўку крануў крылом.
І з тонкага горла сам
вырваўся сполаху
енк немы:
"Здзек зiмы
наблiжаецца –
ратунку!"

* * *
Хату старую бяроза вартуе
Кволае звесіўшы вецце,
Золатам лісця цярушыць
На шэрую кепку страхі.
Так чараўніца мак сыпле
На землю, людзям на сон.
Белая ножка бяссіллем
павабна сагнута,
Як у дзяўчынкі, што ветла
прысела ў паклон,
нясмела вітаючы брата-бадзягу
з далёкіх і страшных дарог.
Як не ўздыхнуць тут з палёгкай,
прыйшоўшы да роднае хаты,
да цішыні і спакою бярозы
з цяжкіх шалёных дарог.

* * *
Ты на сустрэчу мне не вышла,
А я чакаў, а я шукаў…
І сколькі раз за гэты вечар
Цябе ў натоўпе сустракаў.

* * *
У кожнай смуклай і прыгожай
Тваіх шукаў, знаходзіў рыс,
Аж покуль маладзік з адчаю
На нізкім голлі не павіс.
Я ў горы павярнуў дахаты,
Ды не было спакою мне:
Цябе шукаў я аж да рання
У соннай яве і ў паўсне.

ЧЫТАЮЧЫ НІЦШЭ
Усё нахабней я дражню свой лёс,
А ён буркне, як стары пёс.
І тут жа дрэмле, жмурыць вейкі –
Бяскарна мне даруе здзекі, –
Уздымайся, самалюбец, да нябёс,
Бо да дабра і зла прытуплена ўвага.
Няўжо жыцця разбіта раўнавага?

ЖАЛОБНЫЯ РЭФЛЕКСІІ
У камунізм імкнулася фантазія,
Даверліва ляцела ў даль вякоў,
Але знянацку пасць крывавую
Раскрыла сонна Азія –
Зяўнула старчаю заразаю:
– Спыніся, Русь, на семдзесят гадоў!

ЯК ГЕРКУЛЕС
Як Геркулес Аморалу,
Пасадзіўшы цябе на калені,
Ніткі праду…
З туману ўспамінаў,
Нібыта з воўны авечай,
Белай і цёмнай, –
То будзе посцілка нам для кахання.
Ніткі праду –
З дзікіх сваіх пажаданняў,
Як з жорсткіх канопляў,
Кастравых і моцных.
То будзе страсці вяроўка,
Якою надзейна прывяжаш
Свайго валацугу.
Разам прадзем
Ніткі з нашых надзей,
Як з недапрадку вясёлкі, –
То будзе сцяг наш кахання і шчасця.
Яго мы ўздымем
Над вогнішчам родным.

ДАРОГІ ЮНАЦТВА

Дарога юнацтва!
Ты роўная – простая
Саломкай праменняў
Раўнютка засланая.
Хто ж-та заслаў цябе?
Маці, якая ніколі не можа паверыць
Што сын ужо ходзіць, не падае?
Бацька, што толькі на словах
Гразіцца пусціць свайго сына
Самай цяжкою дарогаю?
Можа, дзяўчына,
Што ў снах паяўляцца ўмее
Такой чараўніцай з матчынай казкі?
А, можа, уся гэта дарога –
З праменняў, з вясёлкі
Казачны экскалатар –
Толькі прыснілася ноччу купальскай.
Угору вядзе, да вяршынь,
А лёгенька крочыцца –
Нібы калачык з горачкі
Коціцца.

ЖЫТА
У годы чорныя фашысцкае навалы
Мы жыта сеялі каля парогу хат,
бо поле жытняе і “схрон”, і спрат
для гневу справядлівага, якім пылала
Радзіма-паланянка, Беларусь.
І кожны раз, як падыходзіла блакада
І ўнук, і дзед у жытнёвы лёс зашыцца лез.
І жыта ўсіх бязбройных прытуляла
Усяму народу ратавала жыццё,
Не быўшы нават хлебам ці куццёй.
Жыццё і жыта розныя два словы,
а выстралілі з корня аднаго,
наш продак словатворца адмысловы,
даваў паняццям назвы о-го-го!
Перасыпаў іх дбайна парастак славянства
са жмені ў жменю і выдзьмухваў пыл,
а потым, нібы пацеркі ружанца
перабіраў, не шкадаваў ні часу, а ні сіл.
Ён верыў у сябе, у доўга-доўгалецце
Зямлі і Сонца, жыта і жыцця,
Вясной кідаў зярняты ў зямлю-маці
ад чорных сіл шаптаў свае закляцці,
каб дзетак сыціла крупяная куцця.
Матычкай перапешчана, паліта потам
Дзірванна-непакорная ралля
яму радзімай любай стала потым
і хараством дзівосным расцвіла.
Драпежны паляўнічы – зверагон
Стаў хлебаробам аж да скону дзён.
Спрадвеку дружба жыта і жыцця,
Сахі і рук, зярнят і роднай глебы
ты корміш нас усіх духмяным хлебам,
і хлебам чорствасці штодзённай
і тым святочным хлебам пачуцця.

Вершы, прысвечаныя Уладзіміру Калесніку

Алег Лойка
ЗАХОПЛЕНЫ ПРАФЕСАР
Светлай памяці
Уладзіміра Калесніка

Ён быў у захапленнях,
Нібы ў лусцы стронг, быў:
Красу ўвасабленняў,
Як белы свет, любіў.
І бачыў тыя пальчыкі,
Што бачылі яе,
Мо крышачку зухвальчыкі,
Аднак красе свае.
Сам меўшы іх, не імі
Ён цешыўся ўвесь век,
А перш за ўсё чужымі,
Не даўшы іх на здзек.
Ён, нібыта асэсар,
Красу ў прыгон цугляў, –
Захоплены прафесар
Сабою захапляў.

Алесь Каско
ПЕРАЕМНАСЦЬ
У.А. Калесніку

“Нялёгка будзе маладым,
калі бывалыя салдаты
цераз мяжу апошняй даты
ў легенды сыдуць назаўжды...”
Нам кажуць так не ўпершыню,
І азіраемся ў трывозе
На ўладкаваных пры абозе,
далекавата ад агню.
Надзеі мала,
пабягуць...
Агонь – ён не для ўсіх стыхія.
І ўсё важней нам: хто, якія –
у злітным, шчыльным ланцугу?
Яшчэ ўзмужнелыя не ўсе,
Не ўсе напоўнены адвагай,
затое – вераю
і прагай
служыць Радзіме і Красе.
Ёсць, дзякуй богу, і цяпер
каму павесці за сабою
і лініяй перадавою
трымаць аголены свой нерв.
Яно вядома: не ў вайну,
тут іншы фронт...
А ўсё ж ці проста
ўставаць і крочыць поўным ростам,
браць і адстойваць вышыню?
І калі цяжка – кожны раз
нам свецяць лёсы агнявыя,
каб ведалі: не бог нас крые –
салдаты прыкрываюць нас.
1996

Анатоль Дэбіш
РАЗВІТАЛЬНЫ САНЕТ

Жыццё – як зорка;
блісне сярод хмар
І згасне ў цемры ночы
безнадзейна,
Пакінуўшы на межах
ніў завейных
Зярняткі слоў і
мудрасць ясных мар.
Зазалаціцца пэўным днём
абшар
Цяжкім калоссем справаў
цудадзейных,
Усе задумы выспеюць і дзеі
І высвецяць прарока
думны твар.
Я ведаю, цяпер і праз вякі
І Вас чакае час і лёс
такі –
Аратая, настаўніка, прарока.
Адыдуць прэч і боль,
і тлум журбы.
Не счэзне зерне
Вашае сяўбы, –
Жытнёвым словам
зашуміць высока!

Васіль Жуковіч
МАЙМУ НАСТАЎНІКУ

З тым горадам,
дзе, як паводка,
пятнаццаць год
маіх сплыло,
было развітвацца
мне горка,
не толькі сумна
мне было.
Там з задушэўнымі
сябрамі
дзяліў я радасці свае,
там быў я
зроднены з барамі,
дзе крона
сонечна пяе.
...Цякла бяседа
на змярканні.
Калі ж настаў
расстання час,
мой голас выдаў
хваляванне,
як нельга
выдаць напаказ.
І ты мяне,
як бацька сына,
настаўнік,
к сэрцу прыгарнуў,
перад нялёгкай
пуцявінай
маю ўпэўненасць
вярнуў.
Цягнік
праз ноч ляцеў.
Маланкі
красалі
ў цемрыве святло.
А я ўслухоўваўся
да ранку
у сэнс тваіх
нядаўніх слоў.
Настаўнік мой,
харошы самы,
чамусьці гэтак
часта сню,
што ўсё яшчэ здаю
экзамен,
хвалююся,
бы ўпершыню.
1995

ТРЫВОЖНАЯ ВОСЕНЬ
Смяротна хворы
добры мой настаўнік,
як свечка, жоўты, як ўвосень ліст;
уратаваць яго ніхто не ў стане,
а жыццялюб такі ж, як быў калісь.
Агонь жыццёвы зводзіцца павольна,
трымаецца, як прысак у кастры.
Прафесар, ён яшчэ на жарты здольны,
як завітаюць вучні ці сябры;
падобна, не баіцца лютай смерці,
яе так часта бачыў на вайне.
Магутны Бог, не дай пакуль памерці,
дапамажы яму, пачуй мяне!
Ён майстра непаўторна-адмысловы,
спяшаецца, асільваючы боль,
праўдзівыя знайсці такія словы,
каб выказаць бязмежную любоў;
шмат бачылі праніклівыя вочы,
пачуццяў сэрца вынасіла шмат;
паспець сказаць павінен ён да НОЧЫ,
у гэты – мо апошні – лістапад...
Рука пяро трымае, думку – памяць,
яшчэ ў душы гарыць святы агонь.
Сустрэцца з ім лячу праз лісця замець;
ах, лістапад, не забірай яго!
Лістапад 1994

БУДАЎНІЧЫ БУДУЧЫНІ
Паміж Мінулым ды Будучым
мінаючы ці адмяняючы дробязнае,
Чалавек будуе свет;
самае каштоўнае
пераносіць з Мінуўшчыны ў Будучыню:
Чалавек – будаўнічы Будучыні.
Памяць і Любоў – магутныя крылы –
дазваляюць яму
сваё цела
паставіць на службу Духу,
службу верную,
самаахвярную.
Калі на Свет Чалавека
насоўваецца цяжар цемры,
запальваецца свечка цела,
і цемра, разгубленая, марудзіць;
цемра замірае прад святлом.
Цемра памірае перад Духам.

Калі згасае свечка цела,
на зямлі застаецца святло
з крыламі Любові і Памяці.
І з рысамі Мінулага пазнаюць людзі Будучае.
Гэта – змест, гэта – сэнс,
гэта – прыклад служэння
(для сучаснікаў і нашчадкаў).
Снежань 1995

* * *
Свет хісткі і век наш кароткі;
глядзіш – і палічаны дні, –
пара адпраўляцца да продкаў,
у край незямной цішыні.
Там – вечнасць... Якая там вечнасць,
для нас таямніца сама...
Што ж тут, у жыцці хуткацечным?
Вясна, лета, восень, зіма?..
Шукаю, шукаю няўтомна
ў мурашніку сэнс і ў гняздзе...
А як жа стварае грунтоўна
сябе чалавек між людзей!
Жыцця рухавік незалежны
ад нас,
толькі, што ні кажы,
ў руках мысляра непазбежна
яго дасканаласць душы.
Снежань 1995

* * *
14 снежня 1995 года,
у дзень І Мемарыяльных чытанняў
у Берасці
Так нязмушана, шчыра, свабодна
гаварыла сябрына пра Вас,
Уладзімір Андрэевіч, родны!
Заўтра – сумная дата якраз.
Вобраз Ваш
у развагах стваралі
не прыгладжана-посны – жывы.
Калі чулі ўсё,
ці не назвалі
нас, аднак, пашахонцамі Вы?

* * *
Зося Міхайлаўна – Ваша паплечніца –
хутка сівець пачала.
Што, каб яшчэ ды не клопаты вечныя?
Самаахвярна шчыруе, сардэчная,
Працалюбівая, быццам пчала.
Усё на высокай любові трымаецца;
вернасць – адданая любові сястра,
з Вамі ўсё Ваша любімая раіцца;
век ёй тужыць, стаўшы белаю чаіцай,
покуль не прыйдзе СУСТРЭЧЫ пара.
17 снежня 1995

* * *
Прыроды зімовае ззянне –
пачатак пагожага дня –
у гэта журлівае ранне
душой не адразу прыняў.
У час, калі свет чалавечы
ішоў – памінальна – са мной,
здавалася мне недарэчнай
усмешка прыроды самой.

Падумаў жа:
ў ззянні прыроды,
душа я г о зліта з якой,
ёсць нешта ад чуйнай турботы
і штось ад усмешкі жывой...

Пачаўся дзень белы-бялюткі,
дзень снежаньскі – сонца ды снег.
З імглой натуральнага смутку
душы далягляд паяснеў.
15 снежня 1995

Кастусь Жмінько
ІСЦІНА
Шукайма ісціны ў патрэбе
пазнання свету і самога сябе.
У. Калеснік


Так блізка лета да журбы.
Мярэжы павуціння.
На Спаса скокну па грыбы,
Згублюся ў дымцы сіняй.
І першы з гумарам крумкач
Між дрэвамі густымі
Мне згушкае на золку плач
Арэлямі старымі.
Звінецьме ў верасе пчалой
Шчымлівая мінуласць.
Дакор, адчай і неспакой
Пачую ў звоне-гуле.
Вуголле згадак марны лёс
Мне на душу абрыне.
Што век нясе, што я прынёс
Пакутніцы-краіне?..
..Пайду назад, да бальшака:
Няма. Хвіліна страху...
Кранецца мудрая рука:
– Твой шлях ёсць пошук шляху.

Мікола Аляхновіч
З надзеяй, любоўю і вераю –
былінка ў сусвеце людзей –
спакон і заўсёды верую:
ёсць ранак, то будзе і дзень.
Не кожны трымаецца вернасці –
прадажны, няверны час!
Ні веры, ні страху, што вернецца
любоў і надзея да нас.
Спыніцца б – часу не дадзена.
Нявер’е – хоць гвалт крычы!
Жыццёвае веры прадзіва
замацаваць бы...
Чым?!
Надзея на кон пастаўлена...
Хто да чаго дабяжыць...
Ты не дазволь, настаўнік, нам
без веры
ў свята
жыць!

Мікола Пракаповіч
ШЛЯХ

Мы шлях выбіралі самі,
Акрыленыя яшчэ...
У вочы ўзіралася Памяць:
Усё чалавечае – з вамі?
І мы не хавалі вачэй.
Быў шлях той – на ўсіх адзіны,
Ад родных сівых муроў...
Гукала Пагоню сябрына,
Вянчаліся мы з Айчынай
Ля чыстых купальскіх кастроў.
Рамантыкі і паэты,
Забыліся мы пра час
І сплочвалі поўніцу свету
За веру, што будзе гэтак:
Пачуе Айчына нас.
Валошкі ў прыбітым жыце –
Нямая туга ў вачах, –
Куды ж мы прыйшлі, скажыце,
І колькі высокіх жыццяў
Запатрабуе Шлях?

Міхась Рудкоўскі
МОЙ ДЗЕД БЫЎ СЕЛЬСКІМ КАВАЛЁМ

Мой дзед быў сельскім кавалём,
кавальскай справы каралём:
калі каваць – ужо каваў,
не ў хаце – ў кузні начаваў,
а баляваць – дык баляваць
і дзень, і два, і тры, і пяць.
Стары, а сіла ў руках:
рукі ўзмах – душы размах.
Спакойна дзед мой паміраў,
не паміраў, а дагараў,
не дагараў ён, а згараў,
як вугаль ў горне.

Папрасіў:
– Вады, унучак, прынясі,
усё ў грудзях маіх пячэ...
Прынёс. Ён выпіў.
– Мы яшчэ
з табой, унучак, будзем жыць,
каваць плугі... Ну, ты бяжы –
гуляй... я ж трохі прыкархну...
І я памчаўся ў сінь-вясну,
а ён заснуў... навек заснуў...
Сякеры гахкалі ў лясах,
звінела ў лугах каса,
што дзед загартаваў;
падковай высякаў агонь
на кіламетры сотым конь,
што дзед мой падкаваў.
А вечарам з падхмарных стром
прагрукатаў над кузняй гром,
і, зломленыя ў крыле,
маланкі ўпалі ў траву...
_____________
Яшчэ і сёння на сяле
нас Кавалёвымі завуць.
Мой дзед быў сельскім кавалём,
кавальскай справы каралём.

Ніна Мацяш
СА ШЧЫМЛІВАЙ УДЗЯЧНАСЦЮ...

Апошняя мая размова з Уладзімірам Андрэевічам адбылася за дзесяць дзён да Ягонага адыходу. На мой званок у Брэст тэлефонную трубку, як зазвычай, падняла Зося Міхайлаўна. Уладзімір Андрэевіч, пачуўшы ейнае вітанне са мной, сам, хоць я й пярэчыла, прасіла Зосю Міхайлаўну не турбаваць Яго, падышоў да тэлефона. Ягоны кволы, страшэнна стомлены працяглай пакутаю голас на гэты раз ужо не ўтрымваў аніякай надзеі на палёгку. “Хутчэй бы ўсё гэта ўжо скончылася”, – адзіная фраза, датычная ўласнага самапачування, якую гэтым разам дазволіў сабе Уладзімір Андрэевіч, і тут жа скіраваў усю ўвагу на мяне, распытваючы, што я раблю, над чым працую. Я расказвала Яму пра нямецкую паэтку Хрысціну Лавант, пра свае пераклады з ейных кніжак і са шчымлівай удзячнасцю адчувала, якой неадменна шчырай, спагаднай зацікаўленасцю да кожнага майго творчага руху ўсё яшчэ поўнілася душа Настаўніка. “Працуй, Ніначка, працуй. Творчасць – адзінае, што тут вартае нашых высільванняў да рэшты, да канца”. На маё абяцанне даслаць Яму будучую кнігу з надзеяй на заўжды жаданы, бо справядлівы і мудры, водгук Настаўніка Ён прамаўчаў: Ён ужо ўсё ведаў пра свой побыт на гэтым свеце...

Я праз цябе зледзянела,
я праз цябе згарэла,
ты стаўся чыстцом маёй плоці,
ты расцёр мой пірог велікодны,
ты завініўся мне ўваскрэсеннем.
Жалюся я Мілавіцы вячорнай,
жалюся я Мілавіцы світаннай:
ніколі не буду святлінкай
прад сонцам,
а былінкай на цёмным баку
месяцовым,
дзе ўзыходзяць сумлення
згрызоты.
Што ў табе робіць хлеб
беднай душы маёй,
што ў табе робіць
мой напой памінальны,
каму дазволена зараз табе
пячы ды марозіць,
каму дазволена ісці праз
твой чысцец?
Вось я ад цябе й паела,
вось я ад цябе й папіла,
вечна будзе прасветленай
ува мне тая косць,
што пірог велікодны
твой сузірацьме.
(Хрысціна Лавант)
СТУДНЯ
Піць,
Не толькі вуснам,
Сэрцу піць.
Кожны сам сваю
капае студню.
Дзе ж мая крынічка
спіць?
Важкі, вязкі глей
далоні студзіць.
Піць.
Каб не адной.
Яшчэ кагось,
Шчэ адну хоць
Блізкую мне душу
Напаіць з калодзежа
майго.
Да крынічкі я дабрацца
мушу!
Уздыхну, шчаслівая,
тады,
Праз гады дарогу
пацалую,
Прыпаду да ломкае
вады,
Смагу наталю
І... засмуткую.

Святлана Варонік
У Верасня – душа паэта.
Ля вогнішча пагрэецца душа...
І не адна
яна вандруе і шукае,
маўчыць, гукае...
Чуе Зорны Спеў...

* * *
У паэта – сумота:
не пішуцца вершы...
Сівеюць скроні, а ты –
не першы...
Падыйшоў малады Калеснік,
падварушвае вогнішча...

* * *
Майстар і Маргарыта...
Скарыну пра Полацак сняцца сны.
Сняцца сыны...
Прагнучы Прагі – чытаю-п’ю:
“Понеже от прирожения...”

* * *
Растуць з зямлі камяні
самотна-маўкліва...
Не дзіва...
Расце і магільны камень,
і той, што кладуць у падмурак...
Расце каля ганку памяць...

* * *
Захочаш у далонях патрымаць
сярод зімы халоднае
валошкі...
І ад галінкі моднае ялінкі
пачуеш пах
Купалля і Дзядоў...





Матэрыялы канферэнцый, перыёдыка

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Дзявятыя Калеснікаўскія чытанні: зб. матэрыялаў Рэсп. навук.-практ. канф., Брэст, 15 кастр. 2015 г. / Брэсц. дзярж. ун-т імя А. С. Пушкіна ; рэдкал.: 3. П. Мельнікава [іінш.] ; пад агул. рэд. У. А. Сенькаўца. - Брэст : БрДУ, 2016. - 202 с.

У зборнік уключаны матэрыялы дакладаў і выступленняў на Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. Адрасуецца спецьіялістам-філолагам, студэнтам гуманітарных факультэтаў, магістрантам, аспірантам, настаўнікам.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Дзясятыя Калеснікаўскія чытанні : зборнік матэрыялаў Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 18 кастрычніка 2018 года / рэц.: Н. М. Борсук, В. Б. Пераход ; УА "Брэсцкi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя А.С. Пушкiна". - Брэст : БрДУ імя А.С. Пушкіна, 2019. - 283 с.

У зборнік уключаны матэрыялы дакладаў і выступленняў на Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. Адрасуецца спецьіялістам-філолагам, студэнтам гуманітарных факультэтаў, магістрантам, аспірантам, настаўнікам.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Адзінаццатыя Калеснікаўскія чытанні : зборнік матэрыялаў Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 29 кастрычніка 2020 года / УА "Брэсцкi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя А.С. Пушкiна" ; рэдкал.: З. П. Мельнiкава [і інш.] ; рэд. кал. С. М. Шчэрба ; рэд. З. П. Мельнiкава ; рэц.: Н. М. Борсук, Л. В. Скібіцкая. - Брэст : БрДУ імя А.С. Пушкіна, 2021. - 287 с.

У зборнік уключаны матэрыялы дакладаў і выступленняў на Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. Адрасуецца спецьіялістам-філолагам, студэнтам гуманітарных факультэтаў, магістрантам, аспірантам, настаўнікам.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Праблемы сучаснай беларусiкi : матэрыялы навуковай канферэнцыi, прысвечанай 75-годдзю У. А. Калеснiка, Брэст, 20 верасня 1997 г. / Брэсцкi дзяржаўны педагагiчны iнстытут iмя А.С. Пушкiна ; рэдкал. А. А. Майсейчык [i iнш.]. - Брэст : БрДПI імя А.С. Пушкіна, 1999. - 121 с.

У зборнік уключаны матэрыялы, падрыхтаваныя паводле выступленняу на Рэспубліканскай канферэнцыі „Праблемы сучаснай беларусікі", якая праходзіла ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце 20 верасня 1997 года.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Зборнік матэрыялаў навуковай канферэнцыі, прысвечанай У. А. Калесніку (16-17 снежня 1999 г.). - Брэст: БрДУ імя А.С Пушкіна, 2000. 201 с.

У зборнік уключаны матэрыялы дакладаў, якія быді прачытаны на навуковай канферэнцыі "Сучасныя праблемы беларусікi", якая адбылася ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце. Зборнік адрасаваны навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў аспiрантам, студэнтам.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Жанравая дынаміка і вобразны свет беларускай літаратуры XX - пачатку XXI стагоддзя : зборнік матэрыялаў Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння Янкі Брыля і 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Калесніка, Брэст, 26 кастрычніка 2017 года / УА "Брэсцкi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя А.С. Пушкiна" ; рэдкал. З. П. Мельнiкава [і інш.] ; рэд. У. А. Сенькавец ; рэц.: В. I. Сянкевiч, Н. М. Борсук. - Брэст : БрДУ імя А.С. Пушкіна, 2018. - 203 с.

У зборнік уключаны матэрыялы дакладаў, якія быді прачытаны на навуковай канферэнцыі "Жанравая дынаміка і вобразны свет беларускай літаратуры XX - пачатку XXI стагоддзя", якая адбылася ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце. Зборнік адрасаваны навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў аспiрантам, студэнтам.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Мельнікава, З.П. Беларуская літаратура і нацыякультурная прастора : манаграфія / З.П. Мельнікава; Брэсц. дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна. - Брэст : БрДУ, 2014.-233 с.

Разглядаецца беларуская літаратура як важнейшая форма нацыявыяўлення - увасаблення духоўнага і маральна-этычнага аблічча народа, як сродак захавання і перадачы філасофска-аксіялагічных параметраў нацыянальнага быцця, ідэйна-эстэтычнага дыялогу з культурным вопытам суседніх народаў і літаратур. Вылучаны постаці класікаў В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Купалы, М. Гарэцкага, 3. Бядулі. Даследуюцца духоўна-філасофскія здзяйсненні беларускага "шасці-дзясятнідтва" і "філалагічнага пакалення" (I. Шамякін, В. Быкаў, М. Танк, У. Караткевіч, Зьніч (А. Бембель), пытанні ўзаемакантактнай беларуска-польска-ўкраінскай надыярэцэпцыі. Аналізуюцца ідэйна-эстэтычныя дамінанты літарату-разнаўчай спадчыны У. Калесніка, яго бліскучае валоданне метадалогіяй дэкананізадыі Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, усім, хто цікавідца праблемамі функцыянавання бецарускага слоўнага мастацтва.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Майсейчык, А. Заходнебеларуская літаратура у працах Уладзіміра Калесніка: пытанні ідэйна-стылёвых адметнасцяу / А. Майсейчык. - (На ростанях) // Роднае слова. - 2006. №-10.-С. 87-88.
Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Гніламёдаў, У. Сцвярджэнне жыцця / У. Гніламёдаў. - (Крытыка і літаратуразнаўства) // Полымя. - 2007. - № 1.-С. 167-170. Рэц. на кн.: Калеснік У. Доўг памяці / У. Калеснік. - Брэст, 2005.
Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Гніламёдаў, У. Сцвярджэнне жыцця / У. Гніламёдаў. - (Крытыка і літаратуразнаўства) // Полымя. - 2007. - № 1.-С. 167-170. Рэц. на кн.: Калеснік У. Доўг памяці / У. Калеснік. - Брэст, 2005.
Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Трус, М. Слядамі "Ветразяу Адысея" / М. Трус. - (Літаратура і час) // Роднае слова. - 2009. - № 9. - С. 9-13.
Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Трус, М. "Ваша інфармацыя для мяне надзвычай каштоуная...": перапіска Уладзіміра Калесніка і Людмілы Кра-соускай 1970-х гг. / М. Трус. -(Літаратура і час) // Роднае слова. -2009. -№ 10. -С. 22-27.
Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Трус, М. "...Каб не разбурыуся беларускі Пантэон": перапіска Уладзіміра Калесніка і Людмілы Кра-соускай 1990-х гг. / М. Трус. -(Літаратура і час) // Роднае слова. -2009. - № 11.-С. 15-18.
Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Ляшук, В. Такiм захавауся у маёй памяцi / Вера Ляшук // Маладосць. - 2010. - N 6. - С. 98-110
Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Мікуліч, М. "Этапы і ростані волі..." : уладзімір Калеснік як даследчык паэзіі Заходняй Беларусі / М. Мікуліч. - (Літаратура і час) // Роднае слова. -2011.-№ 4.-С. 27-31.
Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Гетман, I. Пачатак вяртання /1. Гетман - (Крытыка) // Маладосць. - 2012. - № 8. - С. 70-72.
Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Мікуліч, М. Гісторыю твораць асо-бы : перапіска Уладзіміра Калесніка і Максіма Танка / М. Мікуліч. - (Літаратура і час) // Род-нае слова. - 2012. - № 9. - С. 22-26.
Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Мікуліч, М. Па слядах часу : перапіска Уладзіміра Калесніка і Максіма Танка / М. Мікуліч. - (Літаратура і час) // Род-нае слова.-2012. - № 11.-С. 8-13.
Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Мельнікава, 3. П. Умець жыць духам: этычна-каштоўнаснае мысленне пісьменніка Янкі Брыля і літаратуразнаўцы Уладзіміра Калесніка / 3. П. Мельнікава // Вучо-ныя запіскі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна. - 2017. -Вып. 13. Ч. 1. Гуманітарные і грамадскія навукі. - С. 39-46.




Памяць

Ужо шмат гадоў няма на свеце Уладзіміра Андрэевіча, але жыве памяць пра яго, якую доўжаць яго калегі, вучні.

 У  гонар У. А. Калесніка Саюзам пісьменнікаў Беларусі заснавана   літаратурная прэмія. На доме, дзе пражываў У. А. Калеснік, адкрыта мемарыяльная дошка. Рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта заснавана літаратурная прэмія Брэсцкага выканаўчага камітэта імя У. А. Калесніка за дасягненні ў вобласці літаратуры  Яго імя носіць вуліца ў г. Брэсце, а таксама Ярэміцкая школа, дзе ён вучыўся. Бібліятэка-філіял № 7 “Юнацтва” сеткі гарацкіх бібліятэк горада Брэста з 2002 года носіць імя У. А. Калесніка.

У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна працуе навукова-асветніцкі цэнтр імя У. А. Калесніка. Мэты дзейнасці Цэнтра:

- ажыццяўленне адукацыйнай, выхаваўчай, асветнай працы сярод студэнтаў універсітэта, а таксама сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў г. Брэста і Берасцейшчыны;
- вывучэнне і захаванне спадчыны У.А. Калесніка – вучонага, пісьменніка, ветэрана Вялiкай Айчыннай вайны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа;
- далучэнне моладзі да здабыткаў нацыянальнай і сусветнай культуры;
- сістэматызацыя, вывучэнне і экспанаванне матэрыялаў, якія складаюць фонды Цэнтра;
- арганізацыя і правядзенне сумесна з кафедрамі філалагічнага факультэта канферэнцый, семінараў, круглых сталоў;
- арганізацыя і правядзенне сустрэчаў з творчымі людзьмі Беларусі і замежжа;
- прэзентацыя новых кніг.

Выдадзена цудоўная кніга «Пасланец Праметэя», якая змясціла ў сабе ўспаміны сучаснікаў пра У. А. Калесніка, а таксама мастацкія творы, прысвечаныя яму. Памяць і спадчына, якую пакінуў сваім нашчадкам Уладзімір Андрэевіч, будзе жыць яшчэ доўгі час і перадавацца будучым пакаленням, каб і яны ведалі і ганарыліся сваім славутым земляком.





Бібліяграфія

Працы У. А. Калесніка

1. Доўг памяцi / Уладзiмiр Калеснiк ; прадмова Янкi Брыля. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2005. – 547 с., [10] л. іл.
2. Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд : вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў педагагічных ВНУ / Грынчык М. М. [ інш. ] ; рэд. М. А. Лазарук, А. А. Семяновіч. – 2-е выд., дапрац. – Мінск : Вышэйшая шклла, 1996. - 351 с.
3. Янка Брыль : нарыс жыцця і творчасці : для сярэд. і стар. шк. узросту / Уладзiмiр Калеснік. – Мінск : Народная асвета, 1990. – 254 с. – (Народныя пiсьменнiкi БССР).
4. Ростані волі : з заходнебеларускай паэзіі / [уклад. і аўтар прадмовы У. А. Калеснік]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – 415 с.
5. Адамовіч, А. Я з вогненнай вескі... / Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 437 с., [16] л. фат.
6. Тварэнне легенды : літаратурныя партрэты і нарысы / Уладзiмiр Калеснік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. – 411 с.
7. Пасланец Праметэя : дакументальная аповесць : [пра А. Альшэўскага] / Уладзімір Калеснік. – Мінск : Юнацтва, 1984. – 150 с.
8. Лёсам пазнанае : выбраныя літаратурныя партрэты і нарысы / Уладзімір Калеснік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – 557 с., [8] л. іл.
9. Максiм Танк : нарыс жыцця і творчасці / Уладзiмiр Калеснік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 189 с., [4] л. іл.
10. Ветразi Адысея : Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі / Уладзiмiр Калеснік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – 327 с.
11. Зорны спеў : літаратурныя партрэты, нарысы, эцюды / Уладзiмiр Калеснік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. – 400 с.
12. Час і песні : літаратурныя нарысы і партрэты / Уладзiмiр Калеснік. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай лiтаратуры, 1962. – 239 с.
13. Паэзія змагання : Максім Танк і заходнебеларуская літаратура / Уладзiмiр Калеснік. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай лiтаратуры, 1959. – 252 с.

Аб жыцці і дзейнасці У. А. Калесніка

1. Калеснік Уладзімір Андрэевіч / М. А. Тычына // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 7. С. 462.
2. Калеснік Уладзімір Андрэевіч // Памяць. Брэст : гіст-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 652.
3. Калеснік Уладзімір / Л. С. Славін // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 3. С. 105–109.
4. Уладзімір Калеснік // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. Мінск, 1994. С. 248–249.
5. Пасланец Праметэя : кніга пра Уладзіміра Калесніка : [успаміны, эсэ, артыкулы, нататкі, мініяцюры, вершы] / Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, Навукова-асветніцкі цэнтр імя У. Калесніка ;рэдкал.: Г. М. Праневіч (гал. рэд.), З. М. Калеснік, С. А. Варонік, М. І. Новік, З. П. Мельнікава, У. А. Сенькавец ; уклад.: З. М. Калеснік, М. І. Новік, Г. М. Праневіч. – Брэст : БрДУ, 2007. – 387 с., [24] л. iл.
6. Гетман, І. У. Уладзімір Калеснік — гісторык літаратуры : аўтарэферат дысертацыi... кандыдата філалагiчных навук / Гетман Ігар Уладзіміравіч ; Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. – Брэст : БрДУ, 2001. – 20 с.
7. 17 верасня – 90 гадоў з дня нараджэння У. А. Калесніка (1922–1994), крытыка, літаратуразнаўца, празаіка / склад.: Г. В. Брага, Т. І. Лагош, Н. А. Шашэнька ; рэд. К. Д. Варанько // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. 2012. № 7. С. 11–13 (дадатак : Даты беларускага календара).
8. Бут-Гусаім, С. Ф. Прагматычная значнасць уласных асабовых імёнаў у кнізе ўспамінаў У. Калесніка «Доўг памяці» / С. Ф. Бут-Гусаім // История в зеркале литературы : исторический роман Ю. Крашевского в контексте европейской истории и литературы : сб. материалов. Брест, 2013. С. 7–11.
9. Рамановіч, П. С. Вялікая Айчынная вайна ў лёсе У. А. Калесніка / П. С. Рамановіч // Личность в истории: героическое и трагическое : сборник материалов Пятой международной научно-практической конференции, посвященной 20-летию исторического факультета / УО «Брестский государственный университет имени А. С. Пушкина». Брест, 2014. С. 184–187.
10. Праневіч, Г. М. Уладзімір Калеснік і гуманітарная навука: вопыт і перспектывы / Г. М. Праневіч // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2012. № 2. С. 176–178.
11. Валасюк, Л. Слова пра Уладзіміра Калесніка // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2012. С. 158–159.
12. Майсейчык, А. А. Аб метадалогіі навуковых прац Уладзіміра Калесніка / А. А. Майсейчык // Узыходжанне : кніга пра Аляксея Антонавіча Майсейчыка / УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна». Брэст, 2011. С. 180–184.
13. Новік, М. І. Уладзімір Калеснік у святле перыфразы / М. I. Новiк // Славянские языки: системно-описательный и социо-культурный аспекты исследования : материалы ІІІ междунар. науч.-метод. конф., Брест, 22–23 ноября 2007 г. Брест, 2008. C. 191–193.
14. Пяткевiч, А. М. Старонкі спадчыны : культурнае памежжа Гродзеншчыны: працэсы, з’явы, асобы / Аляксей Мiхайлавiч Пяткевіч. – Мiнск : Беларускi кнiгазбор, 2006. – 239 с. – Са зместу: Уладзімір Калеснік. С. 85, 126–133.
15. Чыквін, Ян. Перадуманае, перажытае, запісанае : [аб кнізе У. Калесніка «Доўг памяці»] / Ян Чыквін // Тэрмапілы. Беласток, 2005. № 9. С. 245–248.
16. Мечная, Н. Брэсцкія сустрэчы Уладзіміра Караткевіча : [пра сустрэчу з У. А. Калеснікам] / Наталля Мечная // Заря. 2015. 26 ноября. С. 6.
17. Шляжка, Н. Лёсам звязаны з Брэстам : [творчая сустрэча У. Караткевіча з У. Калеснікам] / Наталля Шляжка // Брестский вестник. 2015. 26 ноября (№ 48). С. 18.
18. Ліс, А. Невядомае : згадкі, навеяныя лістом : [аб лісце У. А. Калесніка, у якім ідзе гаворка аб мастаку М. Васілеўскім; тэкст ліста; фота У. А. Калесніка і М. Васілеўскага] / Арсень Ліс // Новы час. 2015. 15 мая (№ 19). С. 14–15.
19. Праневіч, Г. Уладзімір Калеснік: жыццё пасля жыцця / Генадзь Праневіч // Новы Час. 2015. 30 студзеня (№ 4). С. 11 (дадатак : Літаратурная Беларусь).
20. Бурдыка, В. Настаўнік творцаў : [біяграфія і творчая дзейнасць пісьменніка, літаратуразнаўца, выкладчыка У. А. Калесніка] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2014. 21 лістапада (№ 47). С. 4.
21. Паўлюкавец, А. Асоба з дабрынёй у сэрцы : Уладзімір Калеснік на сайце яго памяці / Аліна Паўлюкавец // Брестский курьер. 2014. 27 февраля (№ 9). С. 32.
22. Крэйдзіч, М. «Следующая — Колесника» : [біяграфія пісьменніка, літаратуразнаўца У. А. Калесніка] / Марыя Крэйдзіч // Брестский вестник. 2013. 15 августа (№ 33). С. 13.
23. Папко, К. Аб сабе і аб жыцці: «Гісторыя духу» Мікалая Бярдзяева і «Вопыт душы» Уладзіміра Калесніка (паводле аўтабіяграфічных кніг М. Бярдзяева «Самапазнанне» і У. Калесніка «Доўг памяці») / Крысціна Папко // Полымя. 2013. № 4. С. 111–115.
24. Мікуліч, М. Па слядах часу : перапіска Уладзіміра Калесніка і Максіма Танка / Мікола Мікуліч // Роднае слова. 2012. № 11. С. 8–13.
25. Мікуліч, М. Гісторыю твораць асобы... : перапіска Уладзіміра Калесніка і Максіма Танка / Мікола Мікуліч // Роднае слова. 2012. № 9. С. 22–26.
26. Мельнікава, З. З плеяды праведнікаў : [пра У. А. Калесніка] / Зоя Мельнiкава // ЛiМ. 2005. 6 мая. С. 13.