«Магутнае слова, ты роднае слова! Са мной ты на яве i у сне» Я. Купала
На світанку кнігадрукавання.
Духоўная спадчына Ф. Скарыны.
Беларускія кнiгi-юбіляры.
Сэрцам роднага слова краніся.
На світанку кнігадрукавання |
Духоўная спадчына Ф. Скарыны |
Беларускія кнiгi-юбіляры |
Сэрцам роднага слова краніся |
На світанку кнігадрукавання
«Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка.»
У. Дубоўка
Гэта выданне з'яўляздца факсімільным узнаўленнем 23 кніг Бібліі, выдадзенай Ф. Скарынаю ў Празе ў 1517—1519 гадах на мове, блізкай да мовы свецкай старажытнабеларускай пісьменнасці, зразумелай простым людзям таго часу, якая застаецца даступнай i для сучаснага чытача. Выданне прысвечана 500-годдзю Ф. Скарыны — беларускага i ўсходнеславянскага першадрукара, вучонага, асветніка i пісьменніка эпохі Адраджэння.
Каталог содержит научное описание 31 экземпляра 25 кириллических изданий пер¬вой четверти XVII в., вышедших из российских, белорусских и украинских типографий, знакомит с одной из наиболее значимых коллекций ЦНБ HAH Беларуси. Издание предназначено для работников библиотек и музеев, книговедов, историков, филологов, а также всех, кто интересуется книжным наследием Беларуси.
У вучэбным дапаможніку разглядаецца гісторыя беларускага кнігадрукавання ад першадрукаў Францыска Скарыны да віленскай "друкарні пана Марціна Кухты", услаўленай Максімам Багдановічам. Аўтар абапіраецца на разнастайныя крыніцы, у тым ліку архіўныя звееткі i дакументы, даследаванні гісторыкаў, кнігаведаў, мастадтвазнаўцаў. Выданне мае грунтоўны даведачны апарат (заўвагі, паказальнік імёнаў, паказальнік друкарняў i выдавецтваў, слоўнік кніга- знаўчых тэрмінаў, шырокая бібліяграфія). Кніга будзе карыснай для студэнтаў бібліятэчных, філалагічных, гістарычных факультэтаў у якасці дапаможніка i каштоўнага даведніка.
Багата ілюстраванае выданне, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, вызначае вытокі i дасягненні еўрапейскага кнігадрукавання, прадстауляе друкаваную спадчыну Францыска Скарыны ў Беларусі i свеце, паказвае ўплыў першадрукара на развіццё кніжнай культуры Беларусі.
Вацлаў Ластоўскі - адзін з найярчэйшых прадстаўнікоў таго пакалення, якому давялося дабівацца права Беларусі заняць «свой пачэсны пасад між народамі». Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі, створаная Вацлавам Ластоўскім, дасюпь застаецца надзвычай запатрабаванай i ніколькі не страціла сваёй актуальнасці i каштоўнасці як навуковае i прэзентанцыйнае выданне, якое болып 85 гадоў чакала свайго перавыдання.
Двухтомнае выданне «Гісторыя беларускай кнігі» ахоплівае перыяд ад з'яўлення першых рукапісных кніг да канца XX стагоддзя. Першы том прысвечаны кніжнай культуры Вялікага Княства Літоўскага за ўвесь перыяд існавання гэтай дзяржавы. Шматлікія іллюстрацыі паказваюць эвалюцыю мастацкай аздобы беларускай кнігі. Кніга будзе карыснай для студэнтаў i выкладчыкаў ВНУ, гісторыкаў, філолагаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі беларускай культуры.
Двухтомнае выданне «Гісторыя беларускай кнігі» ахоплівае перыяд ад з'яўлення першых рукапісных кніг да канца XX стагоддзя. Першы том прысвечаны кніжнай культуры Вялікага Княства Літоўскага за ўвесь перыяд існавання гэтай дзяржавы. Шматлікія іллюстрацыі паказваюць эвалюцыю мастацкай аздобы беларускай кнігі. Кніга будзе карыснай для студэнтаў i выкладчыкаў ВНУ, гісторыкаў, філолагаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі беларускай культуры.
Выданне ўяўляе сабой першае поўнае факсімільнае ўзнаўленне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны. Яно заклікана пазнаёміць шырокую грамадскасць з адным з найболын каштоўных скарбаў айчыннай культуры - выданнямі беларускага i ўсходнеславянскага першадрукара, якія захоўваюцца ў розных краінах свету. Будзе карысным для даследчыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў, навучэнцаў i ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй i культурай Беларусі.
Узноўлены “Буквар” – унікальны помнік асветніцкай думкі і духоўнай культуры нашага народа (у свеце захавалася толькі 2 асобнікі гэтага выдання). Ён уключае не толькі сукупнасць вучэбных матэрыялаў для навучання дзяцей грамаце, але таксама цэлы комплекс тэкстаў дыдактычнага характару: настаўленні, малітвы, павучанні, гімны і інш. Факсімільнае выданне “Буквара” падрыхтавана з захаваннем усіх асаблівасцей арыгінала (фону паперы, дэфектаў, уладальніцкіх пазнак на кнізе). Кніжны помнік выдадзены ў камплекце з гісторыка-культурным нарысам, які раскрывае значэнне “Буквара” ў гісторыі кніжнай культуры Беларусі, і перакладам яго тэксту на сучасную рускую мову.
Выданне уяуляе пераклад першага «Буквара» на сучасную мову. "Буквр" 1618 г. - унiкальны помнік асветніцкай думкі Беларусі, які заклаў пачатак традыцыі выдання аднайменных дапаможнікаў для пачатковага навучання грамаце ў розных краінах свету.
Выданне уключае вынiкi гiсторыка-культурнага даследвання, якое раскрывае значнасць першага у свеце выдання пад назвай "Буквар". "Буквар" - унікальны помнік асветніцкай думкі Беларусі, які заклаў пачатак традыцыі выдання аднайменных дапаможнікаў для пачатковага навучання грамаце ў розных краінах свету. Выданне заклікана садзейнічаць папулярызацыі найлепшых узораў кніжнай культуры беларускага народа, захаванню яго духоўнай спадчыны.
Фотаальбом уюпочае выявы найбольш значных кніжных помнікаў Беларусі, якія сёння зберагаюцца у фондах галоўнай бібліятэкі краіны - Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У выданні прадстаўлены рукапісныя i друкаваныя помнікі, створаныя y XV-XX стст. на тэрыторыі Беларусі беларускімі пісьменнікамі i выдаўцамі або прысвечаныя Беларусі (беларусіка). Унікальныя беларускія рукапісы, каштоўныя старадрукі i рэдкія кнігі мінулых стагодцзяў, цудоўныя картаграфічныя i выяуленчыя выданні, кнігі з вядомых беларускіх кнігазбораў пераконваюць у самабытнасці i развітасці айчыннай культуры, яе багацці i разнастайнасці. Будзе цікавым шырокай аўдыторыі.
Духоўная спадчына Ф. Скарыны
Мова...
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Анатоль Грачанікаў
Беларускія кнiгi-юбіляры
Чую тваю жаўруковую музыку
Ў скошаных травах мурожных,
Мова! Як сонца маё беларускае,
Ты свецішся словам кожным…
Я. Янішчыц
Раман «Чорны замак Альшанскі» (1979) — адзін з найпапулярнейшых твораў Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) — напісаны ў жанры гістарычнага дэтэктыва, які ў апошнія дзесяцігоддзі стаў лідарам сусветнай літаратуры. Займальны i пазнавальны твор, дзе цесна перапляліся гісторыя i сучаснасць, раскажа вам шмат чаго цікавага пра гісторыю Беларусі i не дазволіць заснуць да самага ранку.
«Каласы пад сярпом тваім» — адзін з найлепшых гістарычных раманаў у беларускай літаратуры. Уладзімір Караткевіч па-майстэрску ўзнаўляе панараму жыцця краю напярэдадні паўстання 1863 года. Чытач трапляе ў магнацкі палац i сялянскую хату, у гімназічны клас i на велікасвецкі баль i разам з галоўным героем рамана Алесем Загорскім адкрывае для сябе прыгажосць, веліч i трагедыю
"Kpyглянcкi мocт" (1968) — пepшaя aпoвecць з пapтызaнcкaгa цыклa, ycлeд зa якoй бyдyць нaпicaны "Coтнiкaў", "Aбeлicк", "Boўчaя згpaя", "Пaйcцi i нe вяpнyццa".
У кнігу ўвайшоў раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна «Сэрца на далоні», які ў 1968 го- дзе разам з пенталогіяй «Трывожнае шчасце» адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Якуба Коласа. Твор прысвечаны жыццю гарадской інтэлігенцыі — партийных работнікаў, журналістаў, урачоў.
Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты;..». Праўдзіва i цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова i Санькі Макавея.
У кнігу класіка беларускай літаратуры, майстра прозы Кузьмы Чорнага (1900—1941) увайшлі раман «Пошукі будучыні», аповесці «Лявон Бушмар» i «Насцечка» i выбраныя апавяданні розных гадоў.
Паэма «Новая зямля» належыць да лепшых здабыткаў паэтычнай спадчыны народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа (1882—1956). У ёй створана шырокая панарама жыцдя беларускага сялянства ў канцы XIX стагоддзя.
У кнігу серыі «Народная бібліятэка» ўвайшлі п'есы, найбольш значныя публіцыстычныя артыкулы i выбраныя лісты клаеіка беларускай літаратуры, першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Мікола Гусоўскі — адзін з буйнейшых паэтаў эпохі Адраджэння. Яго паэма «Песня пра зубра» — цуцоўны сплаў лірыкі i эпасу - з'яўляецца выдатным помнікам літаратурнай спадчыны i духоўнай велічы ўсходнеславянскіх народаў
Сэрцам роднага слова краніся
Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы у расе.
Пімен Панчанка
Выданне ўключае творы старажытнай пісьменнасці (эпохі Сярэднявечча i Адраджэння, стылі барока, класіцызм, асветніцтва, рамантызм i рэалізм) i змяшчае ] спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы матэрыялаў. У асноўным гэта апо- весці, летапісы, жыціі, паэмы i індіыя творы гуманістаў-асветнікаў (К. Тураўскага, І Ф. Скарыны, М. Іусоўскага, С. Полацкага, В. Равінскага, К. Вераніцьша i інш.), у якіх ярка выявіліся настроі i мары беларускага народа ў розныя гістарычныя часы. Можна прасачыць асаблівасці пераходу ад даўняй да новай літаратуры, ад дакумен- тавання i каментавання да ўласна мастацкіх твораў. Літаратурна-мастацкае выданне для шырокага кола чытачоў, карысна ўсім хто цікавіцца духоўным набыткам нацыі.
У кнігу вядомага беларускага паэта Алеся Бадака ўвайшлі як новыя, так i лепшыя творы з яго папярэд- ніх зборнікаў. Паэтычны свет, створаны аўтарам, разнастайны, метафарычна загадкавы i незвычайны, але блізкі кожнаму з нас. У ім — роздум пра сутнасць чалавечага быцця i лёс Айчыны, зварот да беларускай гісторыі, а таксама глыбока пачуццёвая інтымная лірыка. «Развітанне з вечнасцю» мае не зусім звыклую для паэтычных зборнікаў структуру, паколькі яго апошні раздзел складаюць своеасаблівыя аўтарскія каментарыі да твораў, надрукаваных у папярэдніх раздзелах кнігі. Фактычна гэта па-мастацку напісаныя мікра-эсэ, у якіх паэт разважае пра сутнасць паэтычнага слова, расказвае гісторыі стварэння не- каторых сваіх вершаў i паэм, згадваючы імёны славутых калег, многія з якіх так ці інакш аказалі ўплыў на яго творчы лёс.
Заслужаны дзеяч культуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь i ўладальнік Ганаровага Міжнароднага дыплома імя X. К. Андэрсена, выдатны дзіцячы пісьменнік Васіль Вітка быў прыроджаным педагогам. Вось i гэтая кніга з літаратурнай спадчыны пісьменніка—своеасаблівы падручнік роднага слова, чароўнага, мілагучнага i шматфарбнага.
Кніга «Слова жывое, роднае, гаваркое...» пра тое, што кожнае слова азначае, пра яго лахо- джаюе (зтымалогію) i разам э тым раскрыццё сэнсу яго. Калі вы цкавіцеся гісторыяй гэтага снова што шуст бліжа каля вас, разам з вамі (імя, прозвішча, назва той мясціны, дзе вы нарадзіліс* дзе жывяце, псторыя адзення вашага), вы абавязкова яе прачытаеце. У 1994 годзе шзе была прысуджана Дзяржаўмая прзмія Рэслублікі Беларусь.
Прысвячаецца такім пытанням беларускага мовазнаўства, як беларуская мова сярод славянскіх моў, асаблівасці фанетыкі, марфалогя i сінтаксісу беларускай i рускай моў, арфаэпія, словаўжыванне ў таратурнай мове, фразеалогія. Прызначаецца студэнтам-філолагам, аспірантам, настаўнікам, журналістам, усім, хто цікавіцца беларускай мовай.
У зборніку сабраны прыгожыя, цёплыя i пранікнёныя вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя самаму дарагому чалавеку на зямлі — маці. Кніга зной дзе водгук у сэрцах самых маленькіх чытачоў, а таксама іх бацькоў. Выбранымі вершамі можна павіншаваць матулю з Днём нараджэння, Днём маці i са святам 8 Сакавіка.
Тэма Бацькаўшчыны займае асаблівае месца ў беларускай лі- таратуры. «Усе мы з хат» — так трапна калісьці назваў адну са сваіх аповесцей Янка Сіпакоў, як бы гаворачы i ад імя многіх айчынных пісьменнікаў якія нарадзіліся ў вёсцы, сталі гараджанамі, а пасля напісалі пра свае родныя мясціны цудоўныя, часам крыху шчымлівыя, але заўсёды асветленыя шчырай любоўю творы. У зборнік увайшлі апавяданні Янкі Брыля, Івана Пташнікава, Міхася Стральцова, Вячаслава Адамчыка i іншых вядомых празаікаў.
«Вераснёвыя ночы» — своеасаблівая анталогія тэмы кахання ў беларускай прозе за апошняе стагоддзе. Як кахалі нашы бацькі, дзяды i прадзеды, як змяніліся за гэты час у грамадстве адносіны да праяўлення гэтага інтымнага пачуцця? Лепшыя апавяданні Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Мележа, Івана Шамякіна, Васіля Быкава, Івана Чыгрынава, Вячаслава Адамчыка, Георгія Марчука, Людмілы Рублеўскай, Андрэя Федарэнкі i іншых вядомых майстроў слова даюць адказы на падобныя пытанні на прыкладзе гісторый, напісаных у розныя гады.
Непаўторная мова, дасканалы стыль, а таксама любоў i прага да жыцця, што нясуць з сабою героі казак Уладзіміра Караткевіча,— усё гэта з першых радкоў захапляе i малых, i дарослых. Малыя з цікавасцю прачытаюць творы «Жабкі i Чарапаха», «Верабей, сава i птушыны суд», «Вясна ўвосень», «Надзвычайная котка». Падлет- кам адрасаваны шчымлівыя i патрыятычныя «Лебядзіны скіт», «Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў», «Кацёл з каменьчыкамі», лірычная «Вужы- ная каралева». А чытач дарослы i спрактыкаваны, можа, адкрые для сябе новага Уладзіміра Караткевіча — геніяльнага пісьменніка-казачніка.
У кнігу класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) увайшло 100 выбраных твораў, многія з якіх папоўнілі залаты фонд беларускай культуры i вывучаюцца у школе.