Хочаце, каб цікавы і пры гэтым змястоўны часопіс з мастацкімі і публіцыстычнымі творамі ўперамешку, накіраваны адначасова на культурны адпачынак і інтэлектуальную працу кожны месяц самастойна трапляў у вашу паштовую скрыню? Цалкам магчыма, калі паспець аформіць на яго падпіску.
Што прымусіць вас гэта зрабіць? Верагодна, спіс аўтараў, творы якіх чакаюцца на наступны год. За пачаткоўцаў пакуль не адказваем, а вось сярод вядомых — Андрэй Федарэнка і Валерый Гапееў, Людміла Рублеўская і Уладзімір Сцяпан, Адам Глобус і Раіса Баравікова, а таксама шмат маладых з ужо гаваркімі імёнамі!
Магчыма, вам будзе цікава прачытаць пра літаратуру цёмных часоў, або пра вульгарызатара Сямёна Вальфсона, або вельмі асабістае ліставанне Стэфаніі Станюты з каханым чалавекам, або… Шмат яшчэ розных “або”, таму што старонкі “Маладосці” не займаюцца абы чым. У новым праекце, да прыкладу, можна будзе штомесяц бачыць рукапісны чарнавік нейкага вядомага твора. У другім новым праекце — чытаць у прамым перакладзе на беларускую творы самых “топавых” маладых замежнікаў. У трэцім… А вось выпішыце — тады і ўбачыце, і прачытаеце. “Маладосць” жа існуе спецыяльна для вас. І для вас асабіста. Сустрэнемся!
Падпісны індэкс 74957 або 00592 — калі вы настаўнік. Выпісаць часопіс значна танней, чым потым яго купляць.