Вам неабыякавы лёс маладой беларускай літаратуры? Тады другі нумар часопіса “Маладосць”, прысвечаны літаратурнаму конкурсу“БрамаМар”, у якім бралі ўдзел школьнікі і студэнты нашай краіны, створаны спецыяльна для вас. Вас уразіць тэматычны і ідэйны абсяг прадстаўленых твораў маладых паэтаў і пісьменнікаў.Дзесьці па-дзіцячы наіўныя, а дзесьці напоўненыя цалкам дарослай праблематыкай, яны даюць паказальную карціну таго, чым напоўненыя галовы сучасных творчых беларусаў. Хто ведае, можа сярод іх імёнаў ёсць імя новага генія беларускай літаратуры… Акрамя твораў удзельнікаў “БрамаМар” “Маладосць” прапануе на сваіх старонках развагі прызнаных літаратурных мэтраў аб сучасным беларускім мастацтве слова, яго перспектывах і заганах.
Телефон: (+375 162) 21-70-68