Увага! Важная навіна для дзяцей, падлеткаў і ўсіх неабыякавых да беларускай літаратуры! Легендарны часопіс “Бярозка” зноў спрабуе пусціцца ў самастойнае плаванне! Як вядома, у 2012 годзе найстарэйшы беларускамоўны часопіс для дзяцей страціў уласную вокладку і перайшоў пад папяровае “крыло” “Маладосці”. А ў жніўні выходзіць пілотны нумар адноўленай, памаладзелай, асучасненай і зноў самастойнай “Бярозкі”. Пілотныя нумары, на жаль, да звычайных чытачоў, як правіла, не трапляюць. Там, каб з новай “Бярозкай” маглі пазнаёміцца ўсе, яна выйдзе разам з восьмым, жнівеньскім нумарам “Маладосці”. Новыя аўтары, новыя рубрыкі, новыя тэмы – новая “Бярозка”, каляровая і нясумная, вельмі стараецца адпавядаць чытацкаму густу сучасных беларускіх школьнікаў, размаўляць з імі іхняй мовай. Але не згубіла “Бярозка” і сваіх традыцыйных вартасцей, напрацаваных за амаль стогадовае існаванне: па-ранейшаму яна выхоўвае ў маленькіх чытачоў эстэтычнае пачуццё, вучыць пісаць і чытаць мастацкія творы, думаць і выказваць сваю думку.
Телефон: (+375 162) 21-70-68