Літаратурна-мастацкі часопіс “Маладосць” у спякотным жніўні падрыхтаваў для сваіх цікаўных чытачоў чарговую порцыю цікавостак. Паэзія замежных гасцей Дня беларускага пісьменства, вершы і проза маладых пачаткоўцаў і сталых творцаў, размовы з цікавымі людзьмі. Сярод герояў жнівеньскай “Маладосці” паэты Людміла Рублеўская і Віктар Шніп, пісьменнікі Уладзімір Мажылоўскі і Алёна Беланожка, спявак Уладзіслаў Чыжыкаў і тэатральны рэжысёр Валерый Анісенка і многія іншыя. Чытайце “Маладосць”, узбагачайцеся культурна і ўсміхайцеся сонцу!
Лету не спіцца:
Лета знарок
Грэецца, нібы прас.
Шчокі суніцам
Чэрвень апёк –
Папрыгажэлі ўраз!
Ірына Чарняўская, адзін з аўтараў восьмага нумара часопіса “Маладосць”