У манаграфіі ўпершыню ў беларускім літаратуразнаўстве раскрываюцца гісторыка-тэарэтычныя пытанні станаўлення і развіцця нацыянальнага санета ў 1910 – 1930-ыя гады, з пазіцый версіфікацыйных і праблемна-тэматычных асаблівасцяў разглядаюцца санеты М.Багдановіча, Я. Купалы, напісаныя на польскай мове, аналізуецца санетыстыка Я. Лучыны, А. Гаруна, Я. Коласа, З. Бядулі, П. Труса, І. Плаўніка, П. Росіча, М. Дуброўскага, Ю. Лявоннага, М. Танка, У. Жылкі, пададзена метрычная сістэма беларускага санета 1900 – 1945 гадоў.
Адрасавана студэнтам, навукоўцам-філолагам, выкладчыкам, усім, хто цікавіцца праблемамі станаўлення і развіцця беларускага прыгожага пісьменства.
Раздел науки:
Файл:
Автор:
Сенькавец У.А.
Год издания:
2006
Библиографическое описание источника:
Брэст
Издатель:
БрДУ імя А.С.Пушкіна