Уласныя асабовыя імёны ў кантэксце твораў Георгія Марчука
У артыкуле аналізуецца дыяпазон фармальнага і эмацыянальнага вар’іравання уласных асабовых імён, якія з’яўляюцца элементам ідэйна-тэматычнага зместу мастацкага тэксту і важным сродкам намінацыі, характарыстыкі і ацэнкі песранажаў у літаратурных творах Георгія Марчука. Асаблівая ўвага надаецца разуменню ролі кантэксту ў выяўленні семантычнага і эмацыянальна-экспрэсіўнага патэнцылу онімаў.