Нацыянальна-культурная адметнасць антрапанімікону гістарычнай прозы З. Дудзюк, А. Наварыча і В. Коўтун

У артыкуле разглядаюцца ўжытыя ў гістарычнай прозе Зінаіды Дудзюк, Алеся Наварыча і Валянціны Коўтун антрапонімы, якія з’яўляюцца носьбітамі каштоўнай інфармацыі пра матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў. Акрэсліваецца дыяпазон сэнсавага і фармальнага вар’іравання асабовых імёнаў, шматлікія формы якіх з’яўляюцца сродкам стварэння нацыянальнага і рэгіянальнага каларыту ў творах, інструментам перадачы шырокага спектра эмоцый, ацэнак, пачуццяў літаратурных герояў. Характарызуюцца гаваркія прозвішчы персанажаў, вызначаюцца прыёмы актуалізацыі ўнутранай формы гэтага тыпу антрапонімаў. Акрэсліваюцца тэматычныя групы мянушак, аналізуюцца спосабы ўтварэння гэтых ацэначна-характарыстычных найменняў персанажаў.

Раздел науки:

Автор: 
Бут-Гусаім С.Ф.
Год издания: 
2014
Библиографическое описание источника: 
Вучоныя запіскі Брэсцкага ўніверсітэта. Гуманітарныя і грамадскія навукі : зб. навуковых прац. – Вып. 10. – Ч. 1. – С. 177-187. УДК 808.26 – 541.2
Издатель: 
Брэст: БрДУ імя А.С. Пушкіна