Филологические науки в целом

"75-летие БрГУ им. А.С.Пушкина: вклад в науку и образование" (2019-2020 уч. год)

ББК: 
80

Жанраўтваральная роля паэтонімаў у мастацкіхтворах берасцейскіх пісьменнікаў : манаграфія.

У манаграфіі даследуецца нацыянальна-культурная адметнасць анамастыкону гістарычнай прозы і драматургіі, аўтабіяграфічнай прозы, аўтарскіх казак і навукова-папулярнай літаратуры сучасных берасцейскіх пісьменнікаў; разглядаюцца вобразныя, характаралагічныя і экспрэсіўна-ацэначныя асаблівасці паэтонімаў, іх функцыі ў  творах берасцейскіх аўтараў ХХ–ХХІ стагоддзяў.

Лінгвакраязнаўства ў кантэксце моўнай культуры: манаграфія

У манаграфіі акцэнтуецца ўвага на моўных адзінках, якія зафіксавалі моўныя, этнакультурныя, геаграфічныя і гістарычныя асаблівасці Брэсцка-Пінскага Палесся

Мясцовы кампанент у мастацкім ідыялекце пісьменнікаў Брэстчыны.

У артыкуле прааналізаваны дыялектызмы ў мастацкім кантэксце пісьменнікаў Брэстчыны

Мікратапонімы Брэстчыны: да пытання класіфікацыі

У беларускім мовазнаўстве актыўная праца па зборы і сістэматызацыі тапанімічнага матэрыялу распачалася ў 60-я гады ХХ ст. На сёння мовазнаўцы маюць і мікратапанімічныя слоўнікі, і неадзінкавыя навуковыя артыкулы па мікратапаніміі пэўных рэгіёнаў. Асобныя публікацыі прысвечаныя аналізу мікратапонімаў з канкрэтнай утваральнай базай. У артыкуле праведзены аналіз вядомых у беларускім мовазнаўстве відаў класіфікацыі тапанімічных (мікратапанімічных) адзінак і распрацавана магчымая схема аналізу мікратапанімічнага матэрыялу па ўтваральнай аснове. 

Анамастычная прастора сучаснай беларускай навукова-папулярнай літаратуры

У артыкуле разглядаюцца ўжытыя ў навукова-папулярнай літаратуры онімы, праведзена класіфікацыя ўстарэлых паэтонімаў з пункту гледжання іх суадносінаў з кампанентамі сучаснага іменаслову.

Гісторыя і культура Берасцейшчыны, Беларусі, сусвету ў люстэрку анамастыкону навукова-папулярнай літаратуры сучасных берасцейскіх аўтараў

У артыкуле разглядаецца гісторыя і культура Берасцейшчыны, сусвету ў люстэрку анамастыкону навукова-папулярнай літаратуры сучасных берасцейскіх аўтараў

Гаваркія прозвішчы ў кантэксце гістарычнай прозы сучасных берасцейскіх пісьменікаў

У артыкуле разглядаюцца ўжытыя ў гістарычнай прозе сучасных берасцейскіх аўтараў прозвішчы персанажаў. Ахарактарызавана паходжанне антрапонімаў.

Страницы