Сустракайце самы фантастычны нумар “Маладосці”!
Шаноўныя чытачы самага маладога беларускага часопіса ўсіх часоў! Спяшаемся паведаміць вам, што у красавіку свет пабачыць самы фантастычны нумар “Маладосці”. Па-першае, фантастычнасць яго жанрава-тэматычная: нумар цалкам прысвечаны творам фантастыкі, фэнтэзі і жахам. Па-другое, чацвёртая “Маладосць” атрымалася сапраўды фантастычна цікавай і захапляльнай.