Нацыянальная і рэгіянальная культура ў люстэрку іменаслову навукова-папулярнай літаратуры сучасных берасцейскіх пісьменнікаў
Артыкул прысвечаны вывучэнню лінгвакультуралагічных асаблівасцей анамастыкону навукова-папулярнай літаратуры сучасных берасцейскіх пісьменнікаў Мікалая Міцковіча, Мікалая Пашкевіча, Зінаіды Дудзюк, Веры Емяльянавіч. Апісаны адлюстраваныя ў семантыцы тапонімаў культурныя ўяўленні, якія складаюць аснову менталітэту славянскіх народаў: звесткі пра культ раслін і жывёл, старажытныя плямёны, рэлігійныя вераванні славян і іх продкаў-арыйцаў, гаспадарчую дзейнасць і інш. Даследавана этымалогія асабовых імёнаў уласных.